8 траўня 2024, Серада, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Polska: Крэмль вядзе супраць Польшчы актыўную інфавайну

2
Gazeta Polska: Крэмль вядзе супраць Польшчы актыўную інфавайну

Расея выкарыстоўвае метады гібрыднай вайны супраць Варшавы.

«Крамлёўскі спрут» - так азагалоўленая публікацыя ў штотыднёвіку Gazeta Polska. Публіцыстка Дарота Каня піша пра мастацтва маніпуляцыі і прапаганды, якое ўжываюць расейскія спецслужбы ў Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Гаворка ідзе не толькі аб агентах уплыву, але і агентах як такіх. Напрыклад, аўтарка піша пра расейку Кацярыну Ц., якая ў Польшчы дзейнічала як Катажына Цывільская. Пад выглядам навуковай дзейнасці Катажына Цывільская займалася распаўсюдам меркаванняў на тэму польска-расейскіх стасункаў.

Меркаванні насілі яўна пракрамлёўскі і антыпольскі характар. У перапісцы з Аляксандрам Усоўскім (гісторыкам, самазваным экспэртам у галіне польскай праблематыкі і арганізатарам антыўкраінскіх пратэстаў у Польшчы - заўв. Рэд.) Катажына Цывільская пісала, у ліку іншага, пра расейскую вобласць, якая павінна з’явіцца на тэрыторыі Польшчы, - сказаў у інтэрв'ю выданню Gazeta Polska Марцін Рэй, які цягам многіх гадоў сочыць за інфармацыйнай вайной Крамля супраць Польшчы.

Катажына Цывільская была затрыманая супрацоўнікамі польскага Агенцтва бяспекі, а ў дачыненні да чацвярых іншых «дзеячаў» такога кшталту - актывістаў гібрыднай вайны - ужытыя санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча тэрмінам на 5 гадоў. Паводле афіцыйнага камюніке «ўсе пяцёра рабілі спробы кансалідацыі прарасейскіх колаў у Польшчы вакол двух прыярытэтных цяпер для расейскага боку кірункаў гібрыдных дзеянняў, накіраваных на шкоду Польшчы.

Гэта значыць, у падсілкоўванні польска-ўкраінскіх негатыўных стэрэатыпаў і прадузятасці ў грамадскім і палітычным жыцці, а таксама аспрэчванні і высмейванні польскай гістарычнай палітыкі з мэтай замены яе расейскім пунктам гледжання, Дарота Каня піша таксама пра такія франты гібрыднай вайны Крамля, як так званыя дыскусійныя клубы, блогі і мерапрыемствы нібыта ў абарону савецкіх помнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках