9 траўня 2024, Чацвер, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне

3
Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Чакаюцца моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру.

Сіноптыкі прагназуюць 23 траўня навальніцы на большай частцы Беларусі. У асобных раёнах - моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта Tut.by паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

«Сёння, 23 траўня, у перыяд з 12.00 да 18.00, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Падчас навальніц у асобных раёнах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да канца дня», - распавялі сіноптыкі.

У Менску ў перыяд з 12.00 да 18.00 таксама чакаецца навальніца. Падчас навальніцы месцамі ў горадзе моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў на секунду.

Падчас моцных дажджоў МНС не рэкамендуе спускацца ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Грамадзянам раяць схавацца ў будынках, размешчаных вышэй магчымага ўзроўню падтаплення.

Калі чакаецца моцны вецер, трэба прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў, а аўто пакінуць у гаражы або на паркоўцы ўдалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый.

На вуліцах лепш абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, дрэвы і разнастайныя збудаванні падвышанай рызыкі (масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадачы, патэнцыйна небяспечныя прамысловыя аб'екты).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках