9 траўня 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярнасць Еўразвязу дасягнула рэкорднага ўзроўню

Папулярнасць Еўразвязу дасягнула рэкорднага ўзроўню

Зафіксаваны найвышэйшы ўзровень ўнутранай падтрымкі ЕЗ з 1983 года.

Больш за дзве траціны жыхароў Еўрапейскага Звязу мяркуюць, што іх краіны выйграюць ад сяброўства ў ЕЗ. Такія апублікаваныя ў сераду, 23 траўня, у Брусэлі вынікі апытання «Еўропа-барометр», якое штогод праводзіцца на замову Еўрапарламента. Гэта найвышэйшы ўзровень «унутранай» падтрымкі ЕЗ з 1983 года. Яшчэ ў 2010 годзе толькі 53 адсоткі апытаных уважалі, што іх краіны выйграюць ад сяброўства ў ЕЗ, паведамляе Dw.com.

48 адсоткаў рэспандэнтаў мяркуюць, што іх голас ўплывае на пастановы, што прымаюцца ў Еўразвязе. Аднак, калі ў Нямеччыне свой голас уважаюць за ўплывовы 72 адсоткі апытаных, то ў Італіі - толькі 30. Гэта нават менш, чым у Вялікай Брытаніі, якая выходзіць са складу ЕЗ: там 35 адсоткаў рэспандэнтаў уважаюць, што іх голас важны для Еўразвязу.

Сімпатыі да Еўразвязу і вера ў важнасць уласнага голасу ўнутры арганізацыі сталі расці ў другой палове 2016 года. Менавіта Brexit стаў «трывожным званком» для жыхароў Еўразвязу і прымусіў іх згуртавацца вакол агульных мэтаў, гаворыцца ў апытанні.

Моладзь - за Еўропу

Паводле іншага апытання, праведзенага фондам імя Бертэльсмана (Bertelsmann-Stiftung) і Варшаўскім інстытутам публічнай палітыкі (ISP) у шасці краінах ЕЗ: Нямеччыне, Аўстрыі, а таксама дзяржавах Вышаградскай групы - Вугоршчыне, Славаччыне, Польшчы і Чэхіі, пераважная большасць моладзі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў - перакананыя прыхільнікі еўрапейскай інтэграцыі. У сярэднім 77 адсоткаў мяркуюць, што сяброўства ў ЕЗ - гэта добра.

У аніводнай з гэтых краін доля скептыкаў не перавышае 30 адсоткаў (Славаччына), а ў Нямеччыне яна складае ўсяго 13 адсоткаў. Пры гэтым, аднак, толькі нязначная меншасць апытаных (у сярэднім 17 адсоткаў) цалкам задаволеныя станам спраў у ЕЗ і не бачыць неабходнасці што-небудзь мяняць, праводзіць рэформы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках