8 траўня 2024, Серада, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у сталіцы: менчукі заблакавалі намесніка кіраўніка раёна

17
Бунт у сталіцы: менчукі заблакавалі намесніка кіраўніка раёна
Фото: realt.by

Міліцыя выводзіла чыноўніка праз рэзервовыя дзверы.

Наступ на сталічны прыватны сектар прадаўжаецца. Гэтым разам пад ударам апынуліся жыхары некалькіх кварталаў паміж вуліцамі Валгаградская і Севастопальская. 74 прыватныя дамы плануецца замяніць шэрагам шматпавярховікаў ды стаянкай, паведамляе «Белсат».

Не меў тлумачальнай запіскі да плану дэтальнага праектавання раёну Васіль Касавец, намеснік галавы адміністрацыі Першамайскага раёну. Паводле закону без гэтага дакументу абмеркаванне праходзіць не можа. Жыхары патрабавалі ад чыноўніка падпісаць рэзалюцыю аб адсутнасці дакументу, Васіль Касавец адмаўляўся. Каб зафіксаваць правапарушэнне, грамадзяне выклікалі міліцыянтаў.

У выніку Васіль Касавец падняўся, прапанаваў згарнуць дыскусію і накіраваўся да выхаду з залы. Яго затрымалі некалькі актывістаў, якія апавясцілі чыноўніку аб выкліку міліцыі і прапанавалі яе дачакацца. Актывістка Алёна распавяла:

- Я выклікала міліцыю, бо прадстаўнік адміністрацыі адмовіўся даць жыхарам дакументацыю, парушыўшы пастанову Савета міністраў № 687 «Аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў». Нам адмовіліся падпісваць заяву аб страце тлумачальнай нататкі. Нам не падпісалі і скаргу.

Намеснік кіраўніка Першамайскага раёна Васіль Касавец адрэзаў, што ніякіх каментароў не будзе. Лейтэнант Максім Індзейкін, які прыбыў на выклік, адвёў чыноўніка ў кабінет, дзе прадстаўнікі ўлады замкнуліся ўдваіх. Крыху пазней участковы інспектар распавёў людзям, якія атачылі кабінет, што Васіль Касавец сам выклікаў міліцыю праз тое, што яго спрабавалі сілай утрымаць. Жыхары звярнулі ўвагу на факт нястачы тлумачальнай нататкі. Лейтэнант вярнуўся ў кабінет. Затым міліцыянт прадэманстраваў прысутным заяву і растлумачыў, што намеснік кіраўніка раёна не мае фізічнай магчымасці падаць слухачам нататку.

Нягледзячы на абураныя воклічы і патрабаванні неадкладна апытаць прысутных, лейтэнант Індзейкін вывеў прадстаўніка адміністрацыі раёна праз задні двор ужо замкнутага, памяшкання ЖРЭА. Вярнуўшыся да пратэстоўцаў, прадстаўнік міліцыі растлумачыў, што не бачыць прычын далей затрымліваць Васіля Косаўца. У прысутнасці лейтэнанта Індзейкіна, а таксама дзяжурнага з РУУС, які прыбыў на новы выклік, астатняя ініцыятыўная група з двух дзясяткаў чалавек склала калектыўны зварот у міліцыю з патрабаваннем звярнуць увагу на парушэнні закона з боку чыноўнікаў (з падрабязным пералікам парушэнняў) і прыняць захады. Сход доўжыўся амаль 6 гадзін і закончыўся амаль апоўначы.

«Яны змаглі патлумачыць, як мы можам на паперы напісаць заяву, каб зафіксаваць гэта правапарушэнне, якое мае вельмі вялікія наступствы. Таму што вялікія грошы на коне, інвестыцыі, лёсы людзей », - кажа жыхар раёна Віталь Шчур.

Намеснік галавы адміністрацыі не меў адказу на пытанні, чаму не ўключылі ў камісію сябраў ініцыятыўнай групы жыхароў раёну, чаму з 15 дзён, адведзеных на прэзентацыю, 5 дзён прыпадае на выходныя і ніякім чынам гэтыя дні не кампенсоўваюцца.

На гэты момант жыхары раёну ўжо склалі скаргі на дзеянні адміністрацыі Першамайскага раёну ў Міністэрства архітэктуры і ў пракуратуру.

«Парушаны тэрміны, гэта, у першую чаргу. І на падставе гэтага мы будзем прасіць прызнаць не дзейсным грамадскае абмеркаванне і яго пераносіць ці адмяніць увогуле», – адзначае жыхар раёну Яўген Сарока.

Нават без тлумачальнай запіскі жыхарам відавочныя шматлікія хібы існага праекту: напрыклад, на плане існуюць прыватныя дамы, на месцы якіх ужо даўно стаяць шматпавярховікі.

«Праект у цяперашняй рэдакцыі патрабуе сур’ёзнай перапрацоўкі, каб былі пралічаныя нармальна пытанні нагрузкі на экалогію, пытанні водазабору, пытанні пашырэння вуліцы Валгаградская, пытанне будаўніцтва паліклінікі ды школы», – працягвае Віталь Шчур.

Ці дашле адміністрацыя раёну праект на распрацоўку, пакуль невядома. Жыхары спадзяюцца, што хоць бы ў гэтым годзе, які абвешчаны годам малой радзімы, чыноўнікі прыслухаюцца да іхняга меркавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках