29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян наважыў звольніць усіх губернатараў Арменіі

4
Пашынян наважыў звольніць усіх губернатараў Арменіі
Нікол Пашынян
ФОТА: NEWS.AM

Прэм'ер-міністр Арменіі абвясціў пра намер змяніць усіх губернатараў.

«Я думаю, склад губернатараў цалкам зменіцца», - заявіў Нікол Пашынян журналістам пасля цырымоніі прывядзення да прысягі новага ўрада краіны, паведамляе РБК са спасылкай на Armen Press.

Таксама ён адзначыў, што пазачарговыя парламенцкія выбары з'яўляюцца прыярытэтам урада. «Але гэта не азначае, што гэта адзіная задача ўрада. У нас будзе доўгатэрміновая праграма, адно не супярэчыць іншаму», - заявіў Пашынян.

Сябра фракцыі «Елк» Ален Сіманян 19 траўня заявіў, што датэрміновыя выбары ў парламент Арменіі могуць адбыцца не раней за верасень. З ягоных слоў, галасаванне трэба правесці як мага раней, аднак з улікам тэхнічных пытанняў раней за верасень гэта немагчыма. Да іх правядзення, як мяркуе Сіманян, неабходна ўнесці змены ў заканадаўства, між іншым, адмовіцца ад рэйтынгавай сістэмы.

Лідар апазіцыі Нікол Пашынян стаў прэм'ер-міністрам Арменіі 8 траўня. Прыходу Пашынян да ўлады папярэднічалі масавыя пратэсты супраць прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна, які ў выніку сышоў у адстаўку. Новы Кабмін быў сфармаваны да 12 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках