24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джына Хаспел заняла пасаду дырэктаркі ЦРУ

Джына Хаспел заняла пасаду дырэктаркі ЦРУ
ДЖЫНА ХАСПЕЛ

Першая жанчына на чале ЦРУ Джына Хэспел прыступіла да выканання сваіх абавязкаў.

Джына Хаспел - першая ў гісторыі жанчына-дырэктарка ЦРУ - у панядзелак прыносіць прысягу, паведамляе «Голос Америки».

У цырымоніі ў штаб-кватэры ЦРУ, размешчанай у прыгарадзе Вашынгтона, бярэ ўдзел прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Сенат у чацвер зацвердзіў кандыдатуру Хаспел 54 галасамі, супраць 45, завяршыўшы напружаны працэс, падчас якога павышаная ўвага была ўдзеленая практыкам допыту, што прымяняюцца ЦРУ.

У падтрымку Хаспел прагаласавалі шасцёра дэмакратаў, у той час як двое рэспубліканцаў выступілі супраць яе кандыдатуры. Хаспел, якая даўно працавала ў ЦРУ, зменіць на пасадзе Майка Пампея, які ў мінулым месяцы быў зацверджаны на пасадзе дзяржсакратара.

Лідар сенацкай большасці Мітч Маконел выступіў з пахвалой на адрас Хаспел, адзначыўшы, што яна «валодае ўнікальнымі прафесійнымі якасцямі, каб займацца развязаннем найбуйнейшых праблем у сферы нацыянальнай бяспекі» і што яна здолела «заслужыць павагу і захапленне супрацоўнікаў ЦРУ».

Выбар прэзідэнта Трампа выклікаў неадназначную рэакцыю, бо Хаспел стаяла на чале праграмы жорсткага вядзення допытаў пасля тэрактаў 11 верасня. Яна таксама напісала распараджэнне пра знішчэнне відэазапісаў, на якіх, на думку многіх экспэртаў, былі зафіксаваныя катаванні падазраваных у тэрарызме.

Дэмакрат Патрык Лехі з Вермонта незадоўга да галасавання выступіў супраць кандыдатуры Хаспел, адзначыўшы, што яе прафесійная рэпутацыя «выклікае непакой».

«Я не стаўлю пад сумнеў прыхільнасць спадарыні Хаспел інтарэсам нашай нацыянальнай бяспекі, але я стаўлю пад сумнеў яе вернасць адной з ключавых каштоўнасцяў нашай нацыі: што ўсе людзі маюць пэўныя неаспрэчныя правы», - заявіў Лехі, дадаўшы, што прынцып чалавечай годнасці «несумяшчальны з такімі бесчалавечнымі практыкамі, як катаванні».

Падчас слуханняў у Сенаце Хаспел неаднаразова адмаўлялася адказаць на пытанне пра тое, ці лічыць яна жорсткія метады допыту маральна няправільнымі. Аднак на мінулым тыдні яна напісала ліст галоўнаму дэмакрату ў камітэце, Марку Уорнеру, заявіўшы, што ЦРУ не трэба было ўжываць названыя метады.

«Джына Хаспел стане першым за пяцьдзесят гадоў афіцэрам аператыўнага аддзела, які ўзначаліў ЦРУ, - адзначыў Уорнер. - Я думаю, што яна можа і будзе супрацьстаяць прэзідэнту, калі ёй загадаюць зрабіць нешта незаконнае ці амаральнае - напрыклад, аднавіць катаванні».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках