17 красавiка 2024, Серада, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Фаст-фуд карысны для мозгу

3
Навукоўцы: Фаст-фуд карысны для мозгу

Экспэрты правялі маштабны эксперымент, які працягваўся на працягу 10 гадоў.

Навукоўцы распавялі, што фаст-фуд валодае карыснымі ўласцівасцямі для чалавечага мозгу.

Паводле звестак спецыялістаў, так званая «хуткая ежа», якую звычайна лічаць вельмі шкоднай для арганізма, здольная прыносіць карысць для мазгавой актыўнасці, паведамляе healthystyle.info.

Экспэрты правялі маштабны эксперымент, які працягваўся на працягу 10 гадоў. У досведах узялі ўдзел блізу паўтары тысячы чалавек.

Высветлілася, што некаторыя прадукты, якія прадаюцца ў сеткавых рэстарацыях хуткага харчавання, дабратворна дзейнічаюць на працу галаўнога мозгу.

Да прыкладу, стравы, пры падрыхтоўцы якіх былі выкарыстаныя курыныя яйкі, утрымліваюць у сабе вялікую долю вітаміна B4.

За кошт гэтага істотна ўзмацняецца стымуляцыя разумовай дзейнасці і развіваецца здольнасць лагічна думаць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках