29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі састарэлых і інвалідаў адпраўлялі жыць да бамжоў

5
У Беларусі састарэлых і інвалідаў адпраўлялі жыць да бамжоў

Парушэнні ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў знойдзены ў Віцебскай вобласці.

У Аршанскім раёне для састарэлых і інвалідаў жыллё падавалі з разліку менш як 7 квадратных метраў на аднаго чалавека, што з'яўляецца відавочным парушэннем правоў. У Максімоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце толькі 7 з 57 пакояў адпавядалі ўстаноўленым нормам па плошчы, паведамляе bobruisk.ru.

Акрамя гэтага памяшканні інтэрнатаў не адпавядалі санітарным нормам, таксама не заўсёды забяспечваліся бяспечныя ўмовы працы персаналу, правілы супрацьпажарнай бяспекі.

Неаднаразова жыхароў пры адсутнасці на тое падстаў пераводзілі са звычайных дамоў-інтэрнатаў у Якаўлевічскі спецыяльны дом-інтэрнат, які прызначаны для пражывання людзей без пэўнага месца жыхарства (бамжоў). Гэтыя людзі маюць патрэбу ў доглядзе, бо раней прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, парушалі грамадскі парадак.

Пракуратура выявіла, што кіраўніцтва дамоў-інтэрнатаў не надавала належнай увагі ліквідацыі раней выяўленых парушэнняў, вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках