29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім «Дынама» будзе гуляць Андрэй Касціцын

2
У менскім «Дынама» будзе гуляць Андрэй Касціцын
АНДРЭЙ КАСЦІЦЫН

Мінулы сезон беларускі хакеіст правёў у кітайскім «Куньлуні».

За менскае «Дынама» ў будучым сезоне будуць выступаць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. Спачатку, на пачатку траўня, беларускі хакейны клуб падпісаў кантракт з 31-гадовым Сяргеем, а 21 траўня стала вядома пра кантракт з 33-гадовым Андрэем, ён разлічаны на адзін год, паведамляе прэс-служба ХК «Дынама-Мінск».

Мінулы сезон Андрэй Касціцын правёў у кітайскім «Куньлуні», у 22 матчах закінуў 3 шайбы і зрабіў 10 галявых перадач. Апошні раз за беларускі клуб ён гуляў у сезоне 2008/2009 гадоў, калі правёў пяць матчаў у Кубку Беларусі за «Керамін». Старэйшы з братоў Касціцыных згуляў за нацыянальную каманду Беларусі ў хакеі 159 матчаў, закінуў 40 шайб. У НХЛ на ягоным рахунку 398 паядынкаў, у якіх набраў 222 балы (103+119), у КХЛ - 306 матчаў, 186 балаў (81+105).

Браты Касціцыны гулялі разам у КХЛ за «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада ў пачатку сезона 2015/2016 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках