20 красавiка 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы падлічылі, ВУП якога штата роўны ВУП Беларусі

9
Амерыканцы падлічылі, ВУП якога штата роўны ВУП Беларусі

Штатам з самым буйным ВУП у ЗША з'яўляецца Каліфорнія.

Амерыканскі сайт Gobankingrates.com наважыў паглядзець, як эканоміка кожнага са штатаў ЗША суадносіцца з эканомікамі розных краін свету, каб знайсці прыкладна раўназначныя пары, піша сайт «Беларусь і Свет».

Партал параўнаў значэнні ВУП для штатаў на першы квартал 2017-га паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу ЗША і той жа паказчык для дзяржаў за 2016-ы паводле звестак Сусветнага банка.

Як высветлілася ў выніку, эканоміка Беларусі, напрыклад, амаль адпавядае эканоміцы штата Паўднёвая Дакота. У нашай краіне ВУП быў роўны 47,4 млрд даляраў, а ў гэтай амерыканскай «вобласці» - 48,9 млрд.

Штатам з самым буйным ВУП у ЗША з'яўляецца ўжо названая Каліфорнія. Яна перасягае ВУП Інданэзіі, Ізраіля і Паўднёвай Карэі, разам узятых, піша Gobankingrates.com.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках