29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: «Дармаедскія» камісіі на месцах будуць вызначаць людскія лёсы

Леанід Судаленка: «Дармаедскія» камісіі на месцах будуць вызначаць людскія лёсы

«Адвакат дармаедаў» хоча ўвайсці ў камісію, якая будзе разбіраць «цяжкія жыццёвыя сітуацыі».

Гомельскі прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка прапануе сваю кандыдатуру ў камісію ў працы з «дармаедамі», каб распавядаць журналістам пра кожнае пасяджэнне, піша praca-by.info.

Абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» гатовы ўвайсці ў дзеянне: за яго абноўленую версію прагаласаваў увесь «парламент». Са слоў міністра працы і сацыяльнай абароны, база будзе гатовая да 1 снежня 2018 года, а цяпер толькі фармуюцца камісіі, якія будуць працаваць з базай «дармаедаў»: працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Згодна з прынятым нарматыўна-прававым дакументам, персанальны склад камісіі зацвярджаецца пастановай мясцовага выканкама.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч у сувязі з гэтым прапанаваў старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ўключыць у камісію Леаніда Судаленку, прававога інспектара працы ў Гомельскай вобласці, якога мінулай зімой людзі назвалі «адвакатам дармаедаў» - за актыўны ўдзел у барацьбе супраць дэкрэта №3.

Леанід Судаленка пракаментаваў ініцыятыву прафзвязу:

- Чаму б мне не ўвайсці ў склад камісіі? Камісіі на месцах будуць вызначаць людскія лёсы. Мяркую, што пры вызначэнні паняцця «цяжкая жыццёвая сітуацыя» будзе шмат суб'ектыўных меркаванняў. Мяркую, што я - як прадстаўнік прафзвязу, які змагаецца з тым самым дэкрэтам - дадам празрыстасці і галоснасці ў працу камісіі. Бо я буду дзяліцца з журналістамі зместам кожнага пасяджэння, кожнай прынятай пастановы.

Адказ Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта чакаецца праз 15 рабочых дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках