28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць замежных работнікаў у Літве вырасла ў 2,5 разы

3
Колькасць замежных работнікаў у Літве вырасла ў 2,5 разы

За першы квартал гэтага года замежнікам было выдадзена амаль 17 тысяч віз або відаў на жыхарства.

Колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць на працу ў Літву, сёлета павялічылася больш чым удвая ў асноўным за кошт украінцаў.

Пра гэта паведамляе партал Delfi са спасылкай на звесткі Дэпартамента міграцыі Літвы.

Так, за першы квартал гэтага года замежнікам было выдадзена амаль 16,9 тысяч віз або відаў на жыхарства.

Гэта прыкладна ў два з паловай разы больш, чым прыбыло ў 2017 годзе. За першыя тры месяцы мінулага года ў Літву прыбыло крыху больш за 7 тысяч іншаземцаў.

За першы квартал гэтага года ў Літву прыбылі больш як 11,3 тысячы ўкраінцаў, у 2017 годзе - амаль 3,6 тысячы.

У якасці рэакцыі на рост працоўнай іміграцыі ўрад абвясціў, што плануе ўвесці квоты для некаторых прафесій для некваліфікаваных працоўных з-за мяжы, канкрэтныя прапановы будуць пададзеныя восенню.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Літвы Саўлюса Скверняліса, квоты забяспечаць тое, каб Літву не атакавала танная рабочая сіла.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках