19 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Цімафей Калачоў стаў найлепшым гульцом «Растова» за сезон

3
Беларус Цімафей Калачоў стаў найлепшым гульцом «Растова» за сезон
ЦІМАФЕЙ КАЛАЧОЎ

Так вызначылі заўзятары расейскага футбольнага клуба.

Беларускі паўабаронца "Растова" Цімафей Калачоў прызнаны заўзятарамі найлепшым гульцом клуба ў сезоне-2017/2018, паведамляе БелТА.

Паводле вынікаў плебісцыту заўзятараў 37-гадовы беларус атрымаў 63% галасоў, другое месца заняў ісландскі абаронца растоўскай каманды Сверыр Інгасан (8,8%), трэцяе месца падзялілі малдаўскі паўабаронца Аляксандр Гацкан і польскі абаронца Мацей Вілюш (па 4,4%). У вызначэнні найлепшага гульца ФК "Растоў" узялі ўдзел амаль 5 тысяч фанатаў.

Цімафей Калачоў з'яўляецца выхаванцам магілёўскага футбола. Гульнявую кар'еру пачаў у родным горадзе ў 1998 годзе, а ў "Растоў" перайшоў у 2006 годзе. У сезоне-2007/2008 гуляў у самарскіх "Крылах Саветаў", пасля чаго вярнуўся ў склад каманды Растова.

У камандзе з Растова-на-Доне ён правёў блізу 300 матчаў, забіўшы ў іх 20 мячоў. У мінулым сезоне "Растоў" заняў 11-е месца сярод 16 каманд расейскай прэм'ер-лігі, набраўшы ў 30 матчах 37 балаў (9 перамог, 10 нічыіх, 11 паразаў; розніца мячоў - 27-28). Калачоў узяў удзел у 25 гульнях, адзначыўшыся чатырма галамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках