19 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам жанчына нагой разбіла лабавую шыбу аўтамабіля ДАІ

11
Пад Менскам жанчына нагой разбіла лабавую шыбу аўтамабіля ДАІ

Інцыдэнт адбыўся з жыхаркай Стоўбцаў.

Ва УУС Менскай вобласці паведамілі, што 20 траўня супрацоўнікі ДПС АДАІ Дзяржынскага РАУС затрымалі 46-гадовую жыхарку Стоўбцаў, якая знаходзілася за стырном аўтамабіля Nissan Primera і пры гэтым мела прыкметы алкагольнага ап'янення. Жанчыну папрасілі сесці ў службовае аўто. Затым сітуацыя выйшла з-пад кантролю, піша Onliner.by.

- Жанчыне прапанавалі прысесці на задняе сядзенне, каб даставіць у РАУС. Аднак кіроўца самавольна заняла пярэдняе пасажырскае сядзенне патрульнага аўтамабіля, - распавялі ў міліцыі. - Пасля таго як інспектары прапанавалі ёй перасесці на задняе, яна некалькі разоў нагой ударыла ў ветравую шыбу, якая ў выніку пакрылася мноствам расколін.

Акрамя таго, жанчына пашкодзіла мацаванне відэарэгістратара.

- Пазней высветлілася, што кіроўца не мела права кіраваць транспартнымі сродкамі, а ў аўто адсутнічаў тэхагляд. У дачыненні да жыхаркі Стоўбцаў складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Праводзіцца праверка, - дадалі ва УУС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках