Сяргей Шабанаў: Навошта нам такое «Дынама»?
4- 21.05.2018, 14:40
- 13,179
«Зубры» павінны працаваць на нацыянальную каманду Беларусі ў хакеі, а не разбураць яе.
Экс-галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі Сяргей Шабанаў распавёў Уладзіміру Навіцкаму, як павінна быць уладкаванае менскае «Дынама», калі мы хочам, каб у шэрагах «зуброў» рыхтаваліся хакеісты для нацыянальнай каманды, піша "Прессбол".
- Што трэба зрабіць для таго, каб менскае «Дынама» больш працавала на нацыянальную каманду?
- Давайце так. 80% хакеістаў нацыянальнай каманды павінна быць у «Дынама». Бярэм спіс гульцоў нацыянальнай каманды і спіс дынамаўцаў, кладзём побач - і 80% павінна сысціся ў «Дынама». Мы бачым інтарэсы нацыянальнай каманды і бачым інтарэсы «Дынама».
Калі адны прапануюць, а гэтыя, «Дынама», адварочваюцца спіной, то тады гэта не размова. Павінна быць 80%. Вось у вас 20% на імправізацыю. Нам цікавыя вось гэтыя людзі, мы хочам, каб яны гулялі тут. Калі яны там не гуляюць, то навошта тады такое «Дынама»?
- Гэта рэальна, каб ужо перад будучым сезонам сітуацыя так стала б выглядаць?
- Усё рэальна. Пытанне прыняцця пастановы. Калі ёсць чалавек, які можа прыняць такую пастанову, значыць, яго прымуць.
- Мы ведаем, што такі чалавек ёсць.
- Дай Бог, - сказаў Шабанаў у эфіры праграмы «Вялікі спорт».
Нагадаем, вынік беларускіх профі на чэмпіянаце свету ў Даніі: 7 паразаў, 0 балаў, розніца шайб - 08:36.