7 траўня 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта сапраўдная Беларусь, дзетка!»

2
«Гэта сапраўдная Беларусь, дзетка!»

Як вяскоўка стварыла відэаблог і змагаецца з чыноўнікамі.

Жыхарка вёскі Суйкава Віцебскага раёна Алена Янушкоўская вядзе свой відэаблог і распавядае пра «Сапраўдную Беларусь», піша «Віцебскі кур'ер».

У гэтым відэа гаворка вядзецца пра падтапленне агародаў і гаспадарчых пабудоў жыхароў вёскі на вуліцы Камуністычнай. Усе агароды затопленыя, па хатах і падмурках ідуць расколіны, гаспадарчыя пабудовы і платы падаюць, а ў памяшканнях невыносная вільготнасць.

Жыхары неаднаразова звярталіся ў выканкам. Раней яны ўжо дамагліся таго, што сітуацыю паправілі. Але калі вялі газ, пракладзеную трубу зламалі. Наўзамен паклалі вельмі вузкую і вельмі высока. У выніку атрымалася «балота». Праблема была паднятая падчас «перадвыбарнай» кампаніі, але так і засталася праблемай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках