24 красавiка 2024, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы ў скарбніцы скончыліся

25
Грошы ў скарбніцы скончыліся
Карыкатуру: CATROON.KULICHKI.RU

Ад сацыяльнай палітыкі ў Беларусі засталася толькі рыторыка.

Якія змены ў айчыннай эканоміцы адбудуцца найбліжэйшыя гады, распавёў дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык на канферэнцыі Belarus Future Uncoference, арганізаванай Цэнтрам новых ідэй, піша «Заўтра тваёй краіны».

Новыя кошты сыравіны і закрыццё дзяржпрадпрыемстваў

Тэндэнцыя змяншэння энэргетычных субсідый прадоўжыцца. Усё ідзе да таго, што Расея скасуе экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты і падвысіць унутраныя кошты нафты, мяркуе эканаміст.

У такім выпадку для Беларусі расейская нафта будзе каштаваць столькі ж, колькі і для іншых краін. Следам суседка будзе прадаваць Беларусі рынкавым коштам і газу. Гэта не пройдзе бясследна для айчыннай эканомікі.

Грошы ў краіне скончыліся, мяркуе эканаміст. Сведчаннем гэтага можна лічыць не толькі тое, што беларускія ўлады адмовіліся ад штогадовага правядзення рэспубліканскіх «Дажынак», але і разрыў у цыклічнасці росту эканамічных паказчыкаў у залежнасці ад блізкасці важных палітычных падзей. Калі раней заробкі і пенсіі ў насельніцтва раслі акурат у перыяд прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў ці правядзення рэферэндуму, то апошнім разам - у 2015 годзе - гэтага не адбылося. Ад палітыкі росту даходаў у знакавыя гады засталася толькі рыторыка.

Са звестак Міністэрства фінансаў, да 2016 года многія дзяржпрадпрыемствы, у якіх колькасць занятых перасягала 10 тысяч чалавек, скарацілі штаты работнікаў аж да 50%. Каб не «забіваць» невялікія кампаніі, іх далучаюць да буйных.

- Мы так доўга жылі ў Мытным саюзе з Расеяй, што нашы дзяржаўныя прадпрыемствы прызвычаіліся да таго, што яны цалкам абароненыя ад астатняга свету высокімі мытамі ды іншымі бар'ерамі. Але так атрымалася, што гэтыя бар'еры пераадолелі ўсе - і кітайцы, і еўрапейцы, - кажа Аляксандр Чубрык.

З шэрагу прычын эканаміст прарочыць паступовае выміранне дзяржаўных прадпрыемстваў: тыя, што выжывуць, будуць канкураваць на рынках у вельмі складаных умовах.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках