24 красавiка 2024, Серада, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы анекдот пра СССР

52
Найлепшы анекдот пра СССР

Гэтую показку апавёў Рональд Рэйган у 1988 годзе.

У сямідзясятыя-васьмідзясятыя гады ў СССР з'явілася мноства показак, у якіх высмейваецца савецкае жыццё – показкі тычыліся, галоўным чынам, дэфіцыту тавараў, адсутнасці нармалёвага сэрвісу, а таксама розных палітычных падзей. Што цікава, у савецкай улады ў розныя гады было рознае стаўленне да такіх показак – былі часы, калі за расказаную палітычную показку людзей адпраўлялі ў лагеры, а ў часы Перабудовы іх цалкам легальна друкавалі ў дзяржаўнай прэсе, піша блогер Максім Міровіч.

Асабіста я найлепшай показкай пра СССР мяркую тую, што апавёў прэзідэнт ЗША Рэйган – які ў цэлым быў вясёлым чалавекам і любіў і збіраў показкі, у тым ліку і пра Савецкі Саюз. Мая ўлюбёная показка пра СССР была апаведзеная Рэйганам падчас аднаго з выступаў у штаце Вірджынія ў 1988 годзе, я публікую поўную версію:

«Людзі ў Савецкім Саюзе – я ўжо апавядаў, што ў іх выдатнае пачуццё гумару, але акрамя таго – яны даволі крытычна ставяцца да існага ладу. Гэта я ўжо апавядаў, Біл, табе давядзецца паслухаць яшчэ раз – я апавядаў у машыне. Гарбачову не расказваў.

Ведаеце, у Савецкім Саюзе па аўтамабілі чарга, 10 гадоў. Машына ёсць толькі ў адной сям'і з 7-і ў СССР. Чакаць трэба 10 гадоў – гэта цэлая працэдура, ты рыхтуешся набыць аўтамабіль, і табе неабходна ўнесці грошы авансам. І вось адзін таварыш... Гэтыя жарты яны апавядаюць адзін аднаму – гэты мужык выклаў грошы, і той, хто займаўся гэтым пытаннем, сказаў яму – выдатна, прыходзь праз 10 гадоў па сваю машыну. І ён спытаў: "Раніцай ці вечарам?" (Смех у зале.) А чалавек за прылаўкам пытаецца: "Якая розніца, гэта ж праз 10 гадоў!" – "Ну, проста раніцай сантэхнік павінен прыйсці"».

Па-мойму, шыкоўная показка.

А якія показкі пра СССР ведаеце вы? Якая найлепшая? Напішыце ў каментарах.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках