6 траўня 2024, панядзелак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыст Замяталін зладзіў у «Еўраопце» скандал праз абслугоўванне па-беларуску

92
Прапагандыст Замяталін зладзіў у «Еўраопце» скандал праз абслугоўванне па-беларуску

Інцыдэнт адбыўся ў будынку ГЦ «Галерэя» на праспекце Пераможцаў у Менску.

Канфлікт паміж незадаволеным пакупніком і прадавачкай адбыўся ў «Еўраопце» ў будынку ГЦ «Галерэя» на праспекце Пераможцаў у Менску. У гэтай краме касіры звяртаюцца да кліентаў па-беларуску.

Сведкам скандалу стаў Ігар Кольчанка, дырэктар піяр-агенцтва Sette, пра што ён напісаў у «Фэйсбуку».

Цікава, што абураным пакупніком, са слоў відавочцаў, быў Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны. Мужчына на фота сапраўды вельмі падобны на экс-чыноўніка.

Праўда, сам Замяталін адмовіўся каментаваць сварку з прадавачкай. «Не разумею пра што вы кажаце. Ваша мова не беларуская, а стараруская. Годзе мне хлусіць», - адказаў ён карэспандэнту nn.by.

У гэтым годзе Уладзіміру Замяталіну спаўняецца 70 гадоў. Ён родам з Тулы, скончыў Данецкае вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню, служыў палітруком у Нямеччыне, на Далёкім Усходзе. У выніку апынуўся ў Беларусі, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў ранг палкоўніка.

Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм'ерам, а таксама намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, адказным за ідэалогію. За час ягонага знаходжання на пасадзе ён адзначыўся ціскам на беларускую культуру.

У канцы кар'еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм», фігураваў як прадусар некалькіх беларуска-расейскіх фільмаў на вайсковую тэматыку: «Берасцейская цытадэль», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя помсты».

Сын Замяталіна быў асуджаны за эканамічныя злачынствы на 6 гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым за атрыманне даходаў злачынным шляхам паводле двух крымінальных спраў.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках