25 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 фактаў пра самы дарагі ў свеце сэрыйны пазадарожнік

2
12 фактаў пра самы дарагі ў свеце сэрыйны пазадарожнік

Брытанская аўтамабільная кампанія Rolls-Royce прэзэнтавала свой першы і самы дарагі ў свеце сэрыйны пазадарожнік.

Кошт Rolls-Royce Cullinan стартуе з рэкордных $ 325 тысяч. «Новое время» падае 12 фактаў пра яго.

1. Rolls-Royce Cullinan абсталяваны V-падобным 12-цыліндравым бензінавым рухавіком магутнасцю 563 конскіх сіл. і аб'ёмам 6,6 л. Ён можа разганяцца да максімальнай хуткасці 250 км/г. Выдатак паліва - блізу 15 л на 100 км.

2. Кодаб аўтамабіля выраблены з алюмінію, салон - са скуры і дрэва, дыямэтар колавых дыскаў - 22 цалі.

3. Вага Rolls-Royce Cullinan 2 660 кг, вышыня - 1,8 м, даўжыня - 5,3 м, шырыня - 2,2 м, колавая база - 3,3 м.

4. Аўтамабіль абсталяваны пнэўматычнай падвескай з рэгуляваным клірансам, які аўтаматычна падладжваецца пад тып дарогі: жвір, мокрая трава, снег, гразь, пясок, а таксама брод глыбінёй да 0,54 м.

5. Пры спыненні кодаб аўтаматычна апускаецца на 40 мм, палягчаючы высадку і пасадку пасажыраў у салон.

6.Rolls-Royce Cullinan мае дзве канфігурацыі – пяці- і чатырохасабовая.

7. Аб'ём багажніка - 560 л, са знятай шкляной перагародкай - 600 л. У 5-асабовай канфігурацыі - да 1930 л пры складзеных задніх крэслах. Багажнік мае высоўны столік з двума скуранымі крэсламі для папаскі.

8. У 4-асабовым аўтамабілі паміж двума заднімі крэсламі размешчаны міні-бар, келіхі для віскі і шампанскага, а таксама лядоўня.

9. Заднія крэслы ледзь прыўзнятыя ў параўнанні з пярэднімі для лепшага агляду праз вокны і панарамны дах.

10. Аўтамабіль абсталяваны некалькімі сістэмамі бяспекі і дапамогі кіроўцу: сістэмай начнога бачання з распазнаваннем жывёлы і пешаходаў, сістэмай папярэджання сутыкненняў, сістэмай дапамогі пры праездзе скрыжаванняў, сістэмай навакольнага агляду і кантролю сляпых зон пры дапамозе чатырох камер і сістэмай адапцыйнага круіз-кантролю для падтрымкі сталай хуткасці аўтамабіля.

11. Rolls-Royce Cullinan названы ў гонар найбуйнейшага ў свеце дыямэнту Cullinan вагой 3106 каратаў, знойдзенага ў 1905 годзе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

12. На капоце пазадарожніка - фігурка Spirit of Ecstasy - сімвал старажытнагрэцкай багіні перамогі Нікі, якая з 1923 года ўпрыгожвае капоты аўтамабіляў маркі Rolls-Royce.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках