5 траўня 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя спрашчае працаўладкаванне замежнікаў праз рост эканомікі

Фінляндыя спрашчае працаўладкаванне замежнікаў праз рост эканомікі

Над спрашчэннем сістэмы працаўладкавання іншаземцаў з краін за межамі ЕЗ таксама працуюць Польшча і Славаччына.

Пра гэта піша Yleh.

Да апошняга часу ў краіне дзейнічала правіла, паводле якога прывілеі пры запаўненні вакансій атрымлівалі фіны і грамадзяне ЕЗ. Цяпер праз эканамічны рост многія сферы дзейнасці адчуваюць дэфіцыт рабочых рук. У Паўднёвай Фінляндыі ўжо не глядзяць у пашпарт, калі шукаюць работнікаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, будаўніцтва або рэстараннага бізнэсу, гаворыцца ў матэрыяле.

«Выдачу дазволаў на працу спрасцілі праз рост эканомікі», - адзначыў ўрадавы дарадца Олі Сарайнен з Міністэрства працы і эканамічнага развіцця.

Спрошчаная працэдура, аднак, мае складаны палітычны аспект. Захаванне прывілеяў традыцыйна падтрымліваюць прафзвязы і левыя партыі, у той час як арганізацыі працадаўцаў патрабуюць зняць абмежаванні. Цяпер перавагу маюць апошнія.

У панядзелак прэм'ер-міністр Юха Сіпіля заявіў, што пытанне спрашчэння працаўладкавання іншаземцаў будзе абмеркаванае ўжо цягам гэтага ўрадавага тэрміну, нягледзячы на тое, што ва ўрадзе ёсць партыя «Сіняя Будучыня», якая выступае супраць гэтай ідэі.

У чацвер старшыня Цэнтральнай арганізацыі прафзвязаў службоўцаў STTK Анты Паламякі заявіў пра гатоўнасць аблегчыць працэдуру атрымання рабочых віз пры ўмове, калі кантрольныя органы будуць забяспечаныя неабходнымі рэсурсамі.

Як вядома, над спрашчэннем сістэмы працаўладкавання іншаземцаў з краін за межамі ЕЗ таксама працуюць Польшча і Славаччына, Літва мае намер увесці квоты на замежных работнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках