5 траўня 2024, Нядзеля, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крама, якая адмовілася наняць беларускамоўнага работніка, выбачылася

11
Крама, якая адмовілася наняць беларускамоўнага работніка, выбачылася
ВЫЯВА: @_SLASHMAN

Скандальная гісторыя атрымала працяг.

Кіраўніцтва кампаніі «Спорт Фьюжн» выбачылася «за ганебныя паводзіны і недастатковую кампетэнтнасць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы», паведамляе «Белсат».

У лісце ТАА «Спорт Фьюжн» адзначаецца, што працаўнік будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Што адбылося?

Карыстальнік Twitter'а @bawola_glowa (Jahor Tubielievič) апублікаваў на сваёй старонцы скрыншоты размовы з прадстаўніком крамы «Adidas», размешчанай у ГЦ «Карона-Замак». З іх вынікае, што хлопца не возьмуць на працу, бо той размаўляе па-беларуску.

«Я не адмаўляўся размаўляць з пакупнікамі па-расейску. Пра гэта ніхто і не пытаў», - удакладніў у гутарцы з Belsat.eu Jahor Tubielievič.

Кіраўнік рознічнага гандлю афіцыйнага прадстаўніка «Adidas» і «Reebok» у Беларусі паведаміў Belsat.eu, што пастанова не браць на працу беларускамоўных не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй кампаніі і паабяцаў разабрацца «што было ў галаве» прадстаўніка крамы.

15 траўня юрыст, грамадскі актывіст і ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак напісаў у Менгарвыканкам скаргу на прадстаўніка крамы «Adidas». Са слоў юрыста, такія дзеянні працадаўцы могуць парушаць артыкул 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах» Адміністрацыйнага кодэкса, ствараючы «перашкоду і абмежаванне ў карыстанні дзяржаўнай мовай». Ігар Случак просіць прыцягнуць прадстаўніка крамы да адміністрацыйнай адказнасці.

«Мы ж не ў Еўропе»

16 траўня стала вядома аб яшчэ адным выпадку некампетэнтнасці работнікаў, якія працуюць у сетцы крам «Adidas-Reebok». Гэтым разам кліенту, які замовіў сабе абутак, сказалі, што ў краме на вуліцы Максіма Багдановіча ў Менску ёсць ягоны памер (кліент думаў, што гаворка ідзе пра «еўрапейскі стандарт» памераў). На месцы высветлілася, што гаворка ішла пра «расейскую» сістэму памераў. На абурэнне кліента прадстаўнік крамы адрэагаваў фразай: «мы ж не ў Еўропе».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках