5 траўня 2024, Нядзеля, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што могуць комплексы Javelin, якія ЗША паставілі Украіне

23
Што могуць комплексы Javelin, якія ЗША паставілі Украіне

Чым такі добры амэрыканскі ПТРК.

Украінскія вайскоўцы абяцаюць пачаць выпрабаванні амэрыканскіх процітанкавых ракетных комплексаў Javelin да канца траўня. Прычым у іх мае браць асабовы ўдзел прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Чым такі добры амэрыканскі ПТРК, якому надаецца гэткае вялікае значэнне ў суседняй краіне, распавядае tut.by.

Страляць вельмі дорага

FGM-148 Javelin - адзін з найлепшых процітанкавых комплексаў, які мае толькі адну загану: часам яго ракеты каштуюць даражэй за тую тэхніку, якую яны знішчаюць (блізу 80 тысяч даляраў за набой). Зрэшты, амэрыканцы не маюць праблем з фінансаваннем, таму з дапамогай Javelin яны знішчаюць кулямёты, ракеты, безадкатныя прылады, узброеныя пікапы ды іншыя цэлі.

Існуе меркаванне, што Javelin настолькі дзейсныя, што пытанне пастаўкі гэтых комплексаў амэрыканцамі іншым краінам заўсёды набывае палітычнае значэнне.

Яны аднаразовыя?

Напраўду не зусім. Сцвярджэнне, што FGM-148 Javelin аднаразовыя, нарадзілася праз асаблівасці канструкцыі. Комплекс складаецца з стартавай прылады (СП) і транспартна-стартавага кантэйнера (ТСК) з ракетай.

У сваю чаргу ТСК складаецца з стартавай рулі, самой ракеты FGM-148, блока астуджэння з ахаладжальнай вадкасцю. Стартавая руля - гэта адначасова транспартны кантэйнер і стартавая платформа для ракеты.

А вось стартавая прылада - шматразовая. Пасля старту ракеты яна проста здымаецца, і з ім баец пакідае пазіцыю. Пажадана як мага хутчэй: далёкасць страляніны Javelin толькі 2,5 км, і адказ можа прыляцець вельмі хутка.

Стрэліць наўскідку з Javelin таксама не выйдзе. Перад стрэлам трэба астудзіць галоўку саманавядзення ракеты на працягу 10 сэкундаў, калі стрэл не атрымаўся або цэль часова знаходзіцца па-за дасяжнасцю.

Тактычна гэта моцна абмяжоўвае магчымасць страляніны па раптоўна ўзніклых цэлях і дае ім істотны час, каб схавацца за рэльефам мясцовасці або будынкамі, а таксама ў выпадку выяўлення нанесці ўдар па разліку "Джавэліна".

Цаляе ў дах?

У тым ліку і ў дах. Наогул Javelin дазваляе аператару выбіраць найбольш уразлівыя месцы бранятэхнікі ворага.

Існуе два рэжымы атакі для FGM-148 Javelin. Пры выкарыстанні першага ракета падымаецца да 160 мэтраў і займае гэты ўзровень, пакуль ён не падае пад стромым кутом да цэлі. Мінімальная адлегласць да цэлі для такога нападу - 150 м. У такім рэжыме комплекс можа лёгка дастаць цэль, што схавалася, напрыклад, пад мостам.

Пры дырэктыўнай атацы вышыня палёту ракеты залежыць ад адлегласці да цэлі. Калі яна будзе знаходзіцца на адлегласці 2000 м, то ракета ўзнімецца на 60 м. У цэль трапляюць спераду, ззаду або збоку. Мінімальная адлегласць да цэлі мае быць не меншая за 65 м. Дарэчы, у такім рэжыме можна збіваць яшчэ завіслыя гелікоптэры.

Бронепрабівальнасць FGM-148 Javelin - 600-800 мм, усё залежыць ад тыпу ракеты. Улічваючы, што сур'ёзна абароненым цэлям трапляюць у дах, гэтага стае з лішкам.

Дакладнасць - 100 адсоткаў?

Не, трохі меншая. Як заяўляе вытворца – 94%: падчас тэставання з 32 стрэлаў у цэль трапіў 31. Упершыню FGM-148 Javelin ужылі ў 2003 годзе падчас амэрыканскага ўварвання ў Ірак. Комплекс адыграў вызначальную ролю ў баі на перавале Дэбэка, калі некалькі дзясяткаў спецвайскоўцаў і вялікі аддзел пэшмэргі знішчылі ірацкую механізаваную роту.

Амэрыканцы мелі ў распараджэнні толькі чатыры FGM-148 Javelin. Агулам у гэтым баі былі выпушчаныя 19 ракет, і 17 з іх пацэлілі, знішчыўшы два танкі Т-55, восем бронетранспарцёраў МТЛБ і некалькі аўтамабіляў. Агонь вёўся на гранічнай для комплексу дыстанцыі - 2200 м. Дарэчы, адзін Т-55 быў знішчаны на адлегласці 3700 м, то бок значна большай, чым дзейны дыяпазон, названы вытворцам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках