8 траўня 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ створаць афшорныя зоны для алігархаў з санкцыйнага спісу

7
У РФ створаць афшорныя зоны для алігархаў з санкцыйнага спісу

Стварыць афшоры плануюць на астравах Рускі і Акцябрскі.

Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў планы стварыць у Расеі спецыяльныя адміністрацыйныя раёны з прыкметамі афшора. Пра гэта ён сказаў, выступаючы на пленарным пасяджэнні Міжнароднага юрыдычнага форуму ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе РБК.

«Зусім хутка мы плануем стварыць спецыяльныя раёны з асаблівым прававым статусам і асаблівым падатковым рэжымам у Прыморскім краі і Калінінградскай вобласці - на астравах Рускі і Акцябрскі», - удакладніў ён. Мядзведзеў адзначыў, што лепшыя практыкі перадавога прававога рэгулявання, пратэставаныя ў эксперыментальных зонах, могуць распаўсюдзіцца на расейскую эканоміку агулам.

Прадстаўнік прэзідэнта Расеі на Далёкім Усходзе Юрый Трутнеў у сярэдзіне красавіка заявіў, што афшорную зону для ўсіх расейскіх кампаній варта стварыць на востраве Рускі. Ён адзначаў, што не бачыць «нічога страшнага» ў стварэнні афшора, калі ўсе рызыкі, звязаныя з сыходам ад падаткаў, будуць улічаныя і перагледжаныя. Расейская эканоміка павінна адлюстроўваць сітуацыю ў свеце, змяняючы свае правілы са зменай сусветнай абстаноўкі, падкрэсліў Трутнеў.

Газета «Ведомости» ў красавіку са спасылкай на федэральных чыноўнікаў паведамляла, што для падтрымкі расейскіх кампаній, якія трапілі пад новыя санкцыі ЗША, урад можа стварыць у Расеі дзве тэрыторыі з «адмысловым рэжымам і прыкметамі афшора». Суразмоўцы выдання адзначалі, што такія зоны могуць з'явіцца на востраве Акцябрскі ў Калінінградзе і на востраве Рускі на Далёкім Усходзе. Адпаведны законапраект ужо распрацаваны Мінэканамразвіцця, адзначала газета.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках