8 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траіх менчукоў падазраюць у буйным махлярстве з кватэрамі

5
Траіх менчукоў падазраюць у буйным махлярстве з кватэрамі

Мужчыны шукалі завінавачаных за камунальныя паслугі і разменьвалі іх кватэры ў шкоду гаспадарам.

У дачыненні да трох жыхароў сталіцы расследуецца крымінальная справа пра махлярства ў асабліва буйнай суме. Паводле версіі следства, мужчыны шукалі завінавачаных за камунальныя паслугі і разменьвалі іх кватэры ў шкоду гаспадарам. Падрабязнасці паведамляе Следчы камітэт.

Справа распачатая па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Паводле апошніх звестак, пацярпелі пяць грамадзян.

Паведамляецца, што ў 2016-2017 гадах фігуранты падшуквалі ўласнікаў двух- або трохпакаёвых кватэр, у якіх мелася запазычанасць за камунальныя паслугі. Ім прапаноўвалі размяняць кватэры на меншыя па плошчы аб'екты нерухомасці ў Менску або вобласці.

«Матываваным фактарам да здзяйснення ўгоды выступалі грошы, якія меркавалася атрымаць у выглядзе розніцы ў кошце кватэр», - распавялі ў Следчым камітэце.

Людзей прыводзілі ў агенцтва, дзе афармляўся продаж кватэр добрасумленным пакупнікам. А былыя гаспадары заставаліся без грошай і абяцанага ўзамен жылля.

«У шэрагу выпадкаў пацярпелым далі малапрыдатныя для пражывання будынкі без выгод і даплаты ў сельскіх населеных пунктах альбо пакоі ў кватэры з іншымі асобамі», - удакладнілі следчыя.

Атрыманая інфармацыя пра магчымыя дачыненні затрыманых да аналагічных выпадкаў. Ідзе расследаванне справы паводле ч.4 арт. 209 КК (Махлярства ў асабліва буйнай суме). Фігурантам пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках