19 сакавiка 2024, aўторак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніцы з Менска пагражае да 7 гадоў турмы за хабар сумаю $50

15
Чыноўніцы з Менска пагражае да 7 гадоў турмы за хабар сумаю $50

На чыноўніцу з адміністрацыі Цэнтральнага раёна распачалі крымінальную справу.

У дачыненні да галоўнай спецыялісткі ўпраўлення эканомікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна распачатая крымінальная справа за хабар. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

«Пракуратура горада Менска па матэрыялах праверкі распачала крымінальную справу ў дачыненні да М. - галоўнай спецыялісткі ўпраўлення эканомікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска паводле ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару)», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У пракуратуры распавялі, што падазраваная, валодаючы паўнамоцтвамі ў складзе камісіі правяраць веды ў пытаннях аховы працы, атрымала ад намесніка дырэктара сталічнага ўнітарнага прадпрыемства хабар сумаю 50 даляраў ЗША за спрыяльнае развязанне пытання аб праходжанні трыма работнікамі арганізацыі праверкі ведаў без іх фактычнага кантролю. Затым яна ўнесла ў пратаколы камісіі загадзя ілжывыя звесткі.

Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках