19 красавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Вострыкаў, які страціў сям'ю пры пажары ў Кемерава, пайшоў у аблдуму ад «Адзінай Расеі»

23
Ігар Вострыкаў, які страціў сям'ю пры пажары ў Кемерава, пайшоў у аблдуму ад «Адзінай Расеі»
ІГАР ВОСТРЫКАЎ

Кемераўчанін актыўна ўдзельнічаў у стыхійным мітынгу пасля пажару.

Ігар Вострыкаў, які страціў сям'ю пры пажары ў Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» балатуецца ад партыі «Адзіная Расея» ў Раду народных дэпутатаў Кемераўскай вобласці.

Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце папярэдняга галасавання. У картцы кандыдата ўказана, што Вострыкаў скончыў Кузбаскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў».

У якасці месца працы ўказана «ІП Вострыкаў Ігар Юр'евіч». Паводле звестак Интерфакса, яго прадпрыемства займаецца раздробным гандлем нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў і на рынках.

Сам Вострыкаў адмовіўся каментаваць «Новой газете» свой удзел у праймерыз.

Пажар у Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» адбыўся 25 сакавіка. Узгаранне пачалося на чацвёртым паверсе будынка, дзе размяшчалася кіназала і дзіцячыя атракцыёны. Прычынай пажару стала кароткае замыканне. У выніку загінулі 64 чалавекі, сярод іх - жонка, трое дзяцей і сястра Вострыкава.

Кемераўчанін актыўна ўдзельнічаў у стыхійным мітынгу пасля пажару. Тады віцэ-губернатар Сяргей Цывілеў заявіў, што ён «піярыцца на трагедыі». Вострыкаў таксама апублікаваў запісы з відэакамер са згарэлага ГЦ, а пазней стварыў рух «Голас народа» для прыёму скаргаў на працу дзяржаўных органаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках