16 красавiка 2024, aўторак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія пратэстуе супраць перадачы актываў Norge «Газпрому»

1
Нарвегія пратэстуе супраць перадачы актываў Norge «Газпрому»
Фота: Bloomberg

Еўрапейцам важна мець стабільнага пастаўшчыка газу.

Улады Нарвегіі пратэстуюць супраць абмену актывамі паміж расейскім канцэрнам "Газпром" і аўстрыйскай кампаніяй OMV, у выніку якога "Газпром" можа атрымаць актывы Norge - дочкі OMV, якая здабывае газ у Нарвегіі.

"Мы паведамілі OMV, што не рады гэтай угодзе, бо мы імкнёмся да дыверсіфікацыі паставак газу ў Еўропу", - заявіў у сераду, 16 траўня, міністр нафты і энэргетыкі Нарвегіі Тэр'е Сёвікнес, піша "Нямецкая хваля".

Еўрапейцам важна мець стабільнага пастаўшчыка газу, заўважыў міністр, але калі "Газпром" пачне працу ля берагоў Нарвегіі, то гэта можа выклікаць пытанні ў некаторых людзей. У OMV і "Газпроме" заявы нарвежскіх уладаў пакуль не каментуюць. Раней былі апублікаваныя планы скончыць абмен актывамі да канца 2018 года.

Перамовы аб абмене долі ў 24,98 адсотка ў праекце распрацоўкі ўчасткаў расейскага Урэнгойскага радовішча ў Заходняй Сібіры, якая належыць "Газпрому", на 38,5 адсотка кампаніі Norge ідуць ужо некалькі гадоў. Адпаведнае пагадненне кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер і старшыня праўлення аўстрыйскага энэргаканцэрна Райнэр Зэле падпісалі яшчэ ў красавіку 2016 года.

Тады ж кампаніі пашырылі супрацоўніцтва, падпісаўшы пагадненне аб навукова-тэхнічным партнёрстве, якое прадугледжвае больш цеснае ўзаемадзеянне ў галіне даследаванняў і распрацовак, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне культуры. Апошні прадугледжвае правядзенне музычнага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу і Вене.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках