25 красавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 400 беларускіх школ да 1 верасня пяройдуць на электронныя дзённікі

6
Яшчэ 400 беларускіх школ да 1 верасня пяройдуць на электронныя дзённікі
Фота: Reuters

Для бацькоў гэта, можа, і добра, але толькі не для педагогаў.

Амаль 400 школ плануецца падключыць да сэрвісу "Электронны дзённік і часопіс" да 1 верасня, паведаміў журналістам дырэктар платформы "Знай.бай" Ігар Савасцьянчык, паведамляе БелТА.

"Сёння амаль 800 школ выкарыстоўваюць сэрвіс "Электронны дзённік і часопіс", да 1 верасня плануецца давесці іх колькасць да 1,2 тысячы", - сказаў Ігар Савасцьянчык.

Гэты сэрвіс з'яўляецца ключавым у платформе "Знай.бай", акрамя яго школы выкарыстоўваюць "Сайт установы адукацыі", "Генератар раскладу", "Электронныя падручнікі", "Мэнэджар адукацыі", "Тэсты", "Аплаты АРІП", "Сацыяльная адукацыйная сетка", "Дыстанцыйнае навучанне". Усяго платформай карыстаюцца 2 тысячы 387 школ, 160 тысяч 366 навучэнцаў і 27 тысячы 314 настаўнікаў.

Ігар Савасцьянчык адзначыў, што электронныя сэрвісы для школы дазваляюць аўтаматызаваць збор, захоўванне, апрацоўку і перадачу звестак, што эканоміць час работнікаў сферы адукацыі. Сярод іншых пераваг - павышэнне даступнасці якаснага навучальнага матэрыялу і вялікая ўцягнутасць школьнікаў у працэс навучання. Акрамя таго, настаўнікі і бацькі могуць назіраць за засваеннем кожным вучнем школьнай праграмы, што станоўча ўплывае на якасць навучання.

Раней беларускія педагогі не раз крытычна выказваліся аб увядзенні ў школах электронных дзённікаў. «Для бацькоў гэта, можа, і добра, але толькі не для педагогаў. Як выстаўляць у іх адзнакі? Планшэты нам ніхто не даваў, ды і ў школе няма Wi-Fi. Бегчы ў кабінет інфарматыкі некалі, бо на перапынку трэба ці дзяцей у сталоўку весці, або дзяжурыць. Вось і робім падвойную працу - выстаўляем адзнакі ў папяровы часопіс, перапісваем сабе ў нататнік, прыязджаем дадому, уключаем кампутар і перапісваем адзнакі ў электронны часопіс. Палегчылі, называецца, працу», - распавялі настаўнікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках