19 красавiка 2024, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Хто пойдзе ў краіну, дзе замест юрыспрудэнцыі інквізіцыя?

10
Васіль Шлындзікаў: Хто пойдзе ў краіну, дзе замест юрыспрудэнцыі інквізіцыя?
ВАСІЛЬ ШЛЫНДЗІКАЎ

«Справа Мотавела» - сігнал для уласнікаў холдынгаў.

Экс-кіраўнік прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў заявіў «Радыё Рацыя», што «пераслед бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва ніякага дачынення да права не мае».

- Пераслед бізнэсоўца падобны на нейкі езуітызм. Ніякага дачынення да права гэта не мае. Калі яму дададуць тэрмін зняволення, то гэта будзе трывожны сігнал для ўсіх уласнікаў холдынгаў, - мяркуе Шлындзікаў. - Бо, калі нейкае прадпрыемства гэтага холдынгу зробіць памылку, напрыклад, штосьці недаплаціць (а зрабіць памылку вельмі проста, бо законы і кодэксы вельмі заблыталі), то кіраўнік холдынгу сядзе ў турму. Але паводле той жа логікі трэба судзіць і міністраў за нявыплату падаткаў прадпрыемствамі, бо яны ж іх курыруюць.

- Суд над Мураўёвым можа пагоршыць інвестыцыйны клімат у Беларусі?

- Інвестары, безумоўна, прымуць інфармацыю да ведама. Але расейскія інвестары, як я бачу, думаюць, што яны тут будуць гаспадарамі, як у сябе дома. Гэтыя не баяцца ўкладаць грошы. Але гэта да пары да часу, пакуль не пачнуцца праблемы. А заходнія інвестары пакуль не спяшаюцца ў Беларусь. Хто пойдзе ў краіну, дзе замест юрыспрудэнцыі інквізіцыя?

Нагадаем, былы ўласнік «Мотавела» Аляксандр Мураўёў учора выступіў у судзе з апошнім словам. За нявыплату падаткаў яго ўжо прысудзілі да 11 гадоў зняволення, а цяпер ізноў судзяць паводле таго самага артыкулу. Новы прысуд паводле «справы Мураўёва» агучаць 30 траўня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках