16 красавiка 2024, aўторак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд выявіў ілжывую схему «транзіту» з Беларусі ў Казахстан

1
Рассельгаснагляд выявіў ілжывую схему «транзіту» з Беларусі ў Казахстан

Метадам карыстаюцца для кантрабанды беларускай малочнай прадукцыі ў РФ.

Рассельгаснагляд перасцярог перавозчыкаў ад выкарыстання схемы «фальшывага транзіту». Паводле дакументаў, малочная прадукцыя з Беларусі накіроўваецца ў Казахстан, а напраўду рэалізуецца на тэрыторыі Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Паводле звестак расейскай установы, пачасціліся спробы ўвозу малочнай прадукцыі, выпрацаванай беларускімі прадпрыемствамі, абмежаванымі для паставак у РФ з прычыны невыканання патрабаванняў тэхрэгламентаў Мытнага саюза, якія рэгламентуюць паказчыкі якасці і бяспекі.

Так, на адной з аўтадарог у Раслаўльскім раёне Смаленскай вобласці супрацоўнікамі ДПС ДІБДР быў прыпынены рух пяці транспартных сродкаў, якія перавозілі сметанковае масла агульнай вагой 100 тон. Грузы перамяшчаліся ў абыход афіцыйнага пункта ўліку і прыняцця апавяшчэння «Чырвоная Горка».

Падчас адміністрацыйнага расследавання Рассельгаснагляд устанавіў, што вытворцам масла з’яўляецца Слуцкі сыраробны камбінат, які знаходзіцца цяпер у статусе абмежаванняў для паставак у Расею. Адпраўнікам грузу быў паказаны «Мінаблмясамалпрам», а атрымальнікам - зарэгістраваная ў Казахстане кампанія «Стэп Майстар Плюс». 14 траўня Рассельгаснагляд накіраваў у Казахстан запыт аб пацверджанні статусу прадпрыемства-атрымальніка. Неўзабаве на адрас Рассельгаснагляду паступілі хадайніцтва ад «Мінаблмясамалпрама» аб вяртанні ўсіх партый масла ў сувязі з «парушэннем тэрміну пастаўкі».

«Пасля заканчэння працэдуры адміністрацыйнага расследавання і ўзгаднення з Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь будзе прынятая пастанова аб далейшым лёсе грузу», гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўправе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей нагадалі, што цяпер ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, мытнай і памежнай службамі распрацаваны і рэалізуецца комплекс узмоцненых мерапрыемстваў для выяўлення і спынення незаконнага ўвозу харчовай прадукцыі. У сувязі з чым у пазбяганне істотных фінансавых страт, звязаных з вяртаннем грузаў, Рассельгаснагляд «настойліва не рэкамендуе пры пастаўках прадукцыі дапускаць парушэнні патрабаванняў дзейнага заканадаўства».

Рассельгаснагляд таксама ўвёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі, што выпрацоўваецца прадпрыемствамі «Александрыйскае», Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Пружанскі малочны камбінат і рыбакамбінат «Любань».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках