23 красавiка 2024, aўторак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Еўрапарламента прагаласаваў за выдачу Украіне $1 мільярда

1
Камітэт Еўрапарламента прагаласаваў за выдачу Украіне $1 мільярда
ФОТА: GETTY IMAGES

Макрафінансавая дапамога выдаецца для правядзення палітычных рэформаў.

Камітэт у замежных справах Еўрапейскага парламента прыняў пастанову аб выдачы макрафінансавай дапамогі Украіне.

Пра гэта ў Twitter паведаміў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

«Камітэт у замежных справах Еўрапарламента прагаласаваў за выдачу макрафінансавай дапамогі для Украіны, але дадаў папраўку, што «склад Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны дэманструе палітычны баланс, які прадстаўляе ўсе адпаведныя палітычныя сілы, асабліва тыя, якія прадстаўленыя ў Радзе», - напісаў Ёзвяк.

Як паведамлялася, у сакавіку Еўракамісія афіцыйна запусціла працэдуру выдачы Украіне 1 млрд еўраў фіндапамогі. Ва Украіне разлічвалі на большыя аб'ёмы.

Аднак, афіцыйная камунікацыя ЕК з гэтай нагоды, накіраваная ў Еўрапарламент, пацвярджае, што нават першую рату Кіеву дадуць толькі пасля выканання ўмоваў. «Трэба вызначыць спецыфічныя ўмовы для кожнай з дзвюх ратаў дапамогі», - гаворыцца ў дакументах Еўракамісіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках