23 красавiка 2024, aўторак, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакей выйшаў Лукашэнку бокам

13
Хакей выйшаў Лукашэнку бокам
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «НАША НІВА»

Спорт - толькі люстраны адбітак таго, што адбываецца ў краіне.

Пра гэта Сharter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда ў каментары правальнага выступу нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі на ЧМ у Даніі:

- У нашага кіраўніцтва рукі растуць не з таго месца. І справа не толькі ў хакеі. Тое самае робіцца ў эканоміцы, ахове здароўя. Хакей стаў індыкатарам сітуацыі ў краіне. Бо ў гэты тып спорту ўкладваліся самыя вялікія грошы. Улады пабудавалі велізарны калос на гліняных нагах.

Я думаю, што для самога Лукашэнкі стаўся шокам выступ нацыянальнай каманды Беларусі на ЧС у хакеі ў Даніі. Менавіта з гэтай прычыны ён не спяшаецца каментаваць гэтую падзею. Для яго хакей заўсёды быў аддушынай, а выступ нацыянальнай каманды стаў для яго ўдарам ніжэй пояса.

Ведаеце, я думаю, што дыктатар не ведае, што яму рабіць. З аднаго боку - можна пакараць, прылюдна раскрытыкаваць, а з другога - можа лепш замяць і не ўзгадваць пра гэта?

Cітуацыя з хакеем - люстраны адбітак таго, што адбываецца ў краіне. За што б Лукашэнка не браўся, усё яму выходзіць бокам.

Уклалі ў сельскую гаспадарку - атрымалі страты, заняліся хакеем - атрымалі гаротны вынік. Возьмем Швэйцарыю, Латвію, Францыю, якія калісьці не былі для нас спаборнікамі. Сёння мы саступаем гэтым камандам. Беларускі хакей дэградуе сямімільнымі крокамі, не здзіўлюся, калі мы налета вылецім з першага дывізіёна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках