8 траўня 2024, Серада, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам злятаць у Тэль-Авіў усяго за 27 еўраў

1
Як беларусам злятаць у Тэль-Авіў усяго за 27 еўраў

Варыянты недарагіх падарожжаў.

Citydog.by распавёў аб бюджэтных спосабах з'ехаць з шэрай штодзённасці.

Паляцець у Барсэлону і вярнуцца ў Варшаву за 61 еўра

Ryanair прапануе танныя квіткі - гэтым разам раім звярнуць увагу на Гішпанію. Улетку можна паляцець з Варшавы ў Барсэлону або на Маёрку і вярнуцца назад за 61 еўра. У Барсэлону танныя квіткі ў сістэме рэзервавання авіякампаніі засталіся на чэрвень і жнівень. А на Маёрку - у канцы чэрвеня, і мы вам яе настойліва раім!

Але замест Гішпаніі можна паляцець у Ізраіль

Гэта ўжо акцыя іншага лоўкосту авіякампаніі Wizz Air. Яны прапануюць правесці адпачынак у Тэль-Авіве і выдаткаваць на самалёт туды ўсяго 27 еўраў. Гэта калі вы не з клуба абраных - для іх білет наогул каштуе 17 еўраў. Такіх танных білетаў назад пакуль няма, але тут варта падумаць, ці патрэбныя яны вам.

Цяпер можна дазволіць сабе з'ездзіць у Слуцк.

Маршрутка каштавацьме 2 рублі

Неверагодная акцыя, якую ўсе так доўга чакалі. Праезд у маршрутцы Менск - Слуцк і Слуцк - Менск цяпер каштуе 2 рублі. Нарэшце можна вырвацца з гэтага Менска і ўволю павандраваць па Беларусі!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках