8 траўня 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшла з жыцця кіраўніца «Tеатра.doc» Алена Грэміна

Пайшла з жыцця кіраўніца «Tеатра.doc» Алена Грэміна

Рэжысёрка і драматург была аўтарам п'ес пра падзеі ў Беслане.

Кіраўніца і адная з заснавальніц «Tеатра.doc» рэжысёрка і драматург «новай драмы» Алена Грэміна раптоўна памерла раніцай 16 траўня ў рэанімацыі Боткінскай лякарні, паведамляе «Новая газета».

Прычынай смерці стала нырачная і сардэчная недастатковасць.

Грэміна нарадзілася ў Маскве ў сям'і кінадраматурга Анатоля Грэбнева. Яна - аўтарка п'ес на дакументальным матэрыяле, пастаўленых у «Театре.doc» Міхаілам Угаравым. Сярод іх , «Сентябрь.doc» (пра падзеі ў Беслане), «Час васемнаццаць» (спектакль памяці Сяргея Магніцкага), «Двое в твоём доме».

1 красавіка ад сардэчнага прыступу памёр муж Грэмінай, мастацкі кіраўнік і заснавальнік «Театра.doc» Міхаіл Угараў. Ён кіраваў тэатрам разам з жонкай.

За апошнія гады «Театр.doc» двойчы пазбавіўся свайго памяшкання, страціў большую частку фінансавання, апынуўся выкраслены з усіх дзяржаўных праграм. На спектаклі і паказы фільмаў прыходзіла паліцыя і ФСБ, а дырэктарку тэатра Алену Грэміну выклікалі ў пракуратуру. Нягледзячы на гэта, «Театр.doc» паставіў два спектаклі, прысвечаных «балотнай справе», п'есу журналісткі «Новай газеты» Алены Касцючэнкі «Новая Антигона» пра падзеі ў Беслане, спектакль «Выйти из шкафа» пра жыццё геяў у Расеі і яшчэ дзясятак вострасацыяльных і палітычных пастановак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках