Фотафакт: Больш за сотню менчукоў стаіць у чарзе па танныя квіткі за мяжу
2- 16.05.2018, 12:13
- 16,147
Доўгая чарга ля офісу аўтобуснай кампаніі сфармавалася даслоўна за паўгадзіны.
Сёння аўтобусная кампанія Intercars і Slivki.by праводзяць распродаж квіткоў на аўтобусы з Менска ў Маскву, Кіеў, Варшаву і аэрапорт Модлін за 5 рублёў. Колькасць квіткоў абмежаваная - 500 штук, піша nn.by.
Каб яго набыць, трэба было прыйсці з купонам «Слівак» у офіс кампаніі на Бабруйскай.
Да 09:00 ля офісу сабралася блізу 100 чалавек, чарга сфармавалася даслоўна за паўгадзіны.