29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў пасадзіць два сады імя Эмамалі Рахмона

48
Лукашэнка загадаў пасадзіць два сады імя Эмамалі Рахмона

Дыктатар надумаў вырошчваць цеплалюбныя расліны ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях.

Два сады імя Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона закладуць у Берасцейскай і Гомельскай абласцях - такое даручэнне даў правадыр падчас афіцыйнага візіту ў Таджыкістан, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па шляху на зборачную вытворчасць беларускай сельгастэхнікі ў Гісары абмяркоўваў гэтую тэму з Эмамалі Рахмонам. У Таджыкістане таксама бываюць суровыя маразы ў зімовы перыяд, але мясцовыя сады выжываюць.

- Няўжо ў Гомельскай і Берасцейскай абласцях мы не зможам, раянаваўшы, апрацоўваць гэтыя культуры (якія растуць у Таджыкістане. - Заўвага.). Я адчуваю, што ў нас гэтыя гатункі будуць расці, - адзначыў прэзідэнт.

Ён даў даручэнне закласці па садзе ў кожнай з названых абласцей і выдаць пад іх дастатковую колькасць зямлі.

- Трэба паспрабаваць. Клімат мяняецца. Мы кавуны вырошчваем у цэнтральнай Беларусі, - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках