9 траўня 2024, Чацвер, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зраўнялася з Угандай паводле колькасці эканамічных злачынстваў

1
Расея зраўнялася з Угандай паводле колькасці эканамічных злачынстваў

Даследаванне праводзілася ў 54 краінах.

Расея ўвайшла ў першую пяцёрку краін паводле колькасці эканамічных злачынстваў супраць бізнэсу. Такія вынікі апытання, праведзенага кансалтынгавай кампаніяй PricewaterhouseCoopers (PWC), падае РБК. Усяго даследаванне ахапіла 54 краіны.

Першыя тры радкі займаюць Францыя, Кенія і ПАР. Расея разам з Угандай - на чацвёртым месцы. У папярэднім аналагічным апытанні ў 2015 годзе Расея знаходзілася на восьмым месцы.

Самы распаўсюджаны тып злачынстваў супраць бізнэсу ў Расеі - незаконнае прысваенне актываў. З ім сутыкнуліся большасць апытаных - 53 адсоткі. На другім месцы хабарніцтва і карупцыя, на якія паскардзіўся 41 адсотка рэспандэнтаў. На трэцім месцы - злачынствы, звязаныя з закупкай тавараў і паслуг. Пра іх заявілі 35 адсоткаў удзельнікаў апытання.

Аўтары даследавання адзначаюць, што з атрыманых звестак нельга зрабіць адназначную выснову – ці расце аб'ектыўны ўзровень эканамічнай злачыннасці або падвышаецца ўзровень выяўлення.

Так, са звестак Генеральнай пракуратуры Расеі, колькасць эканамічных злачынстваў зніжаецца. У 2015 годзе было зафіксавана 112 тысяч такіх парушэнняў, а ў 2017 годзе гэты паказчык склаў 105 тысяч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках