8 траўня 2024, Серада, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее праз звесткі аб нечаканым росце запасаў у ЗША

2
Нафта таннее праз звесткі аб нечаканым росце запасаў у ЗША

Brent патаннела да 78,19 даляраў за барэль.

Сусветныя кошты нафты ў сераду, 16 траўня, дэманструюць адмоўную дынаміку пасля публікацыі напярэдадні статыстыкі Амерыканскага інстытута нафты (API) аб нечаканым росце запасаў сыравіны ў ЗША за мінулы тыдзень, насуперак прагнозам аналітыкаў аб іх нязначным зніжэнні, сведчаць звесткі таргоў, піша "Зеркало Недели.Украина".

На 08:23 кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,31% - да 78,19 даляраў за барэль. Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI памяншаўся на 0,28% - да 71,11 даляра за барэль.

Як сведчаць звесткі API, за тыдзень, які скончыўся 11 траўня, запасы "чорнага золата" у ЗША павялічыліся на 4,854 барэляў, хоць аналітыкі прагназавалі зніжэнне паказчыка на 763 тысячы барэляў. Запасы бензіну скараціліся на за 3,4 млн барэляў (прагнознае зніжэнне на 1,42 млн), дыстылятаў - на 768 тысяч барэляў (прагнознае зніжэнне на 2,2 млн барэляў). Запасы нафты на найбуйнейшым у краіне тэрмінале ў Кушынзе павялічыліся на 62 тысячы барэляў.

Цяпер інвестары чакаюць публікацыі ў другой палове дня аб запасах нафты ў краіне Міністэрствам энэргетыкі ЗША. "Мы чакаем, што звесткі Мінэнэрга дадуць "мядзведжы" стымул коштам, улічваючы рост колькасці буравых установак і ўзроўню здабычы ў ЗША", - цытуе агенцтва "Рэйтэр" аналітыкаў сінгапурскай брокерскай кампаніі Phillip Futures.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках