8 траўня 2024, Серада, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герояў паўстання Каліноўскага перапахаваюць у Вільні без дэлегацыі з Беларусі

3
Герояў паўстання Каліноўскага перапахаваюць у Вільні без дэлегацыі з Беларусі

Урачыстая цырымонія пройдзе ў ліпені або жніўні 2019 года.

На віленскіх могілках «Роса» адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага, выяўленых на Замкавай гары ў Вільні. Пра такую пастанову літоўскай урадавай камісіі паведамляе «Радыё Свабода».

Урачыстая цырымонія пройдзе ў ліпені або жніўні 2019 года з удзелам прадстаўнікоў польскай стараны і будзе мець рэлігійны характар. Віцэ-канцлер ўрада Літвы Дэйвідас Матуленіс адзначыў, што для Польшчы гэта вельмі важная падзея.

Паводле ягоных слоў, у мерапрыемстве магла б узяць удзел і беларуская старана, але пакуль што афіцыйны Менск не цікавіўся знойдзенымі парэшткамі.

Вядома, што ў 1863-64 гадах на Лукішскім пляцы ў Вільні быў пакараны 21 лідар і ўдзельнік паўстання Каліноўскага. На Замкавай гары дагэтуль былі знойдзеныя парэшткі 17 з іх. 13 цел ужо ўдалося ідэнтыфікаваць. Навукоўцы перакананыя, што знайшлі парэшткі Зыгмунта Серакоўскага - аднаго з самых блізкіх паплечнікаў Кастуся Каліноўскага.

Астанкі самога Каліноўскага пакуль да канца не ідэнтыфікаваныя. Як заявіў прарэктар Віленскага ўніверсітэта, прафесар медфакультета Рымантас Янкаўскас, «ёсць рэальны кандыдат, але пакуль нельга на 100% сказаць, што гэта парэшткі Каліноўскага».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках