9 траўня 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку

5
Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: RFE/RL

Незаконна зняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысёр два месяцы свядома рыхтаваўся да гэтага кроку.

Незаконна асуджаны ў Расеі ўкраінскі палітвязень Алег Сянцоў абвясціў галадоўку ў турме, паведамляе сайт zn.ua. Такім чынам ён патрабуе адпусціць усіх украінцаў, якія ўтрымліваюцца ў Расеі і анэксаваным Крыме. Як паведаміла стрыечная сястра Сянцова Наталля Каплан, са слоў самога Сянцова, да гэтага кроку ён рыхтаваўся два месяцы, адмаўляючыся ад перадач і фізічна рыхтаваў арганізм.

Адвакат украінца Дзмітрый Дынзе папярэдзіў падабароннага аб усіх магчымых наступствах, незваротных для здароўя, аднак Сянцоў заявіў, што гатовы памерці, калі патрабаванні не будуць выкананыя.

"Я, Алег Сянцоў, грамадзянін Украіны, незаконна асуджаны расейскім судом і знаходжуся ў калоніі ў Лабытнангі, абвясціў бестэрміновую галадоўку з 14 траўня 2018 года. Адзінай умовай яе спынення з'яўляецца вызваленне ўсіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі РФ. Разам і да канца! Слава Украіне", - напісаў Сянцоў у заяве.

У той жа час сястра Сянцова Наталля Каплан выказала асцярогі, што галаданне можа не прынесці вынікаў, а такі крок нанясе яшчэ большы ўдар ягонаму здароўю, якое і так падарванае ў зняволенні.

"Я не магу падтрымаць Алега ў гэтым. Мне здаецца, гэта глупства і ад галадання больш шкоды, чым карысці. Вельмі страшна за яго. Алег чатыры гады ў пякельных умовах, без вітамінаў, без сонца, без нармальнага харчавання, пад страшным псіхалагічным прэсам. Гэты ягоны крок прымушае нервавацца, але я ведаю Алега і ведаю, што ён не саступіць. Мне застаецца толькі спадзявацца, што ён вытрымае і дасягне пастаўленай мэты", - адзначыла Каплан.

Цяпер Сянцоў сядзіць у адзіночнай камеры. Ягоны адвакат не выключае, што Сянцова накіруюць на прымусовае псіхіятрычнае абследаванне і выкарыстаюць прымусовае кармленне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках