8 траўня 2024, Серада, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліклінікі Менска перайшлі на летні рэжым працы

Паліклінікі Менска перайшлі на летні рэжым працы

У будныя дні рэгістратура ў паліклініках працуе з 7.00 да 20.00.

Паліклінікі Менска перайшлі на летні рэжым працы, паведамілі БелТА ў камітэце аховы здароўя Менгарвыканкама.

У будныя дні рэгістратура ў паліклініках працуе з 7.00 да 20.00, дапаможныя службы (клініка-дыягнастычная лабараторыя, працэдурны, рэнтгенаграфічны, флюараграфічны, назіральны кабінеты, ЭКГ, цэнтральная лабараторыя) - з 7.30 да 20.00. Лекары ў паліклініках прымаюць пацыентаў з 8.00 да 20.00, выклік на дом магчымы з 7.30 да 19.30.

Медычныя прызначэнні дома выконваюцца з 7.30 да 20.00. Суботамі рэгістратура будзе працаваць з 8.30 да 15.00, дапаможныя службы, у тым ліку кабінет рэгістрацыі лісткоў непрацаздольнасці, дзённы стацыянар - з 9.00 да 15.00. Да 15.00 суботамі вядуць прыём лекары (паводле гнуткага графіку).

Выклікаць медработніка дадому можна з 8.30 да 14.30. Выкананне выклікаў на дом ажыццяўляецца з 9.00 да 15.00, лячэбных прызначэнняў дома - з 8.30 да 18.00. Нядзелямі і ў святочныя дні дзяжурны лекар (для афармлення медыцынскай дакументацыі) працуе з 9.00 да 15.00, медычныя прызначэнні на даму выконваюцца з 9.00 да 18.00. Паводле летняга графіку сталічныя паліклінікі будуць працаваць да 30 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках