19 красавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты пацярпелі 7-ю паразу на ЧС-2018

74
Беларускія хакеісты пацярпелі 7-ю паразу на ЧС-2018

У заключным матчы беларусы саступілі славакам - 4:7.

Каманда Беларусі саступіла камандзе Славакіі ў матчы заключнага тура групавога этапу чэмпіянату свету ў хакеі 2018. Паядынак завяршыўся з лікам 4:7.

Беларускія хакеісты на ЧС-2018 саступілі ўсе 7 матчаў з агульным лікам 8:36.

Беларусы саступілі Швецыі (0:5), Францыі (2:6), Расеі (0:6), Швейцарыі (2:5), Чэхіі (0:3), Аўстрыі (0:4) і Славакіі (4:7).

Хакеісты каманды Беларусі ўпершыню за 15 гадоў вылецелі ў ніжэйшы дывізіён.

Беларусь - Славакія - 4:7 (0:2, 2:0, 2:5)

Беларусь: Трус (Карнавухаў); Фалькоўскі - Верабей, Плат - Шаранговіч - Лінгле; Лісавец - Хенкель, Сушко - Кавыршын - Паўлавіч (К), Корабаў (А) - Усціненка, Кіслы - Развадоўскі - Ляўша, Мацярухін, Дрозд, Кітараў (А), Гаўрус.

Славакія: Рыбар (Чыляк - 20.00); Чайкоўскі - Сякера (К), Бакош - Надзь (А) - Юрчо; Граняк (А) - Дзялога, Гашчак - Крыштаф - Гаворка; Яраш - Фегервары, Бондра - Буц - Світана; Грман - Яношык, Цынгел - Марцінка - Кудрна.

Галы: 0:1 - Бакош (Надзь, Сякера, 0.18). 0:2 - Юрчо (Бакош, Надзь, 10.07 - бол.). 1:2 - Кітараў (Дрозд, Фалькоўскі, 32.24 - мен.). 2:2 - Лінгле (Ляўша, Плат, 35.00 - бол.). 2:3 - Бакош (Надзь, 47.53). 3:3 - Кавыршын (Сушко, Паўлавіч, 48.37). 4:3 - Варабей (Шаранговіч, Плат, 50.18 - бол.). 4:4 - Юрчо (Бакош, Надзь, 51.17). 4:5 - Гаворка (Крыштаф, 54.57). 4:6 - Дзялога (55.48 - буліт). 4:7 - Крыштаф (Юрчо, Надзь, 59.42 - бол.).

Група А: Швецыя - 17 балаў (6 гульняў), Расея - 16 (6), Чэхія - 15 (7), Швейцарыя - 12 (7), Славакія - 11 (7), Францыя - 6 (7), Аўстрыя - 4 (7), БЕЛАРУСЬ - 0 (7).

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках