20 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Аляксееў стаў найгоршым прадстаўніком Беларусі на «Еўравізіі»

14
Мікіта Аляксееў стаў найгоршым прадстаўніком Беларусі на «Еўравізіі»
Фота: ТАСС

Дагэтуль антыгероем конкурсу сярод беларусаў была Паліна Смолава.

Падлічаны поўныя вынікі «Еўравізіі-2018». Мікіта Аляксееў стаў найгоршым прадстаўніком Беларусі на конкурсе за ўвесь час удзелу ў ім нашай краіны. Ён заняў 37-е месца: гэта крыху ніжэй, чым Расея, і крыху вышэй, чым Харватыя. Такога нізкага выніку ў беларусаў не было, піша onliner.by.

Вынікі апублікаваныя на сайце eurovisionworld.com. Там ёсць поўная табліца, у якой Беларусь размясцілася на 37-м месцы з 43 магчымых. У Мікіты Аляксеева 65 балаў у паўфінале: столькі ж у расейкі Юліі Самойлавай, крыху менш у харвацкай спявачкі Франкі. Найгоршы вынік на конкурсе ў гэтым годзе паказаў прадстаўнік Ісландыі Ары Алафсон: у яго 15 балаў.

Калі прааналізаваць гісторыю выступаў Беларусі на «Еўравізііі», то апынецца, што гэта самая нізкая пазіцыя. Дагэтуль антыгероем конкурсу сярод беларусаў была Паліна Смолава. Гэта тая дзяўчына, якая «фатаграфавалася» з Полам Макартні. У 2006 годзе яна праспявала ў Грэцыі песню «Mum» і заняла 36-е месца.

Самы высокі вынік на «Еўравізіі» паказаў у 2007 годзе Дзмітрый Калдун: ён заняў 6-е месца з песняй «Work your magic».

Нагадаем, Мікіта Аляксееў прайшоў нацыянальны адбор на «Еўравізію» і паехаў у Лісабон з песняй «Forever». У Беларусі артыст атрымаў шмат крытычных водгукаў праз слабы спеў і парушэнні правілаў конкурсу (песня была камерцыйна рэалізаваная да абумоўленага тэрміну). У выніку ў фінале адбору Аляксееў праспяваў перайначаную версію кампазіцыі, а ў Лісабон усё ж паехаў з ранейшай версіяй трэка.

Першае месца на конкурсе ў сталіцы Партугаліі заняла ізраільцянка Нэта Барзілай з песняй «Toy». У фінале яна атрымала 529 балаў і апярэдзіла галоўных канкурэнтаў з Кіпра і Аўстрыі. Адпаведна, у наступным годзе «Еўравізія» адбудзецца ў Ізраілі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках