2 траўня 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Мураўёва 3 гады пазбаўлення волі

5
Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Мураўёва 3 гады пазбаўлення волі
АЛЯКСАНДР МУРАЎЁЎ
ФОТА: TUT.BY

У аўторак інвестар «Мотавела» выступіць з апошнім словам.

У пятніцу ў судзе Ленінскага раёна Менска адбыліся спрэчкі паводле новай справы ў дачыненні да бізнэсоўцы і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва, які больш за год таму ўжо быў прысуджаны да 11 гадоў. Як паведамілі tut.by прысутныя на пасяджэнні, дзяржабвінаваўца запрасіў для Мураўёва пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

У аўторак Мураўёў выступіць з апошнім словам.

Мураўёў абвінавачваецца паводле арт 243 ч 2. - ухіленне ад выплаты падаткаў з чатырох беларускіх прадпрыемстваў (ЗАТ «Мотавела Інтэр», СЗАТ «Веласіпедная кампанія МВЗ», СЗАТ «Матацыклетная кампанія Мінск-Мота», ЗАТ «МВЗ Тэхна») і іх угодах з аўстрыйскай кампаніяй ATEC Trading GmbH. Дзяржабвінаваўца ацаніў шкоду ад недаплаты чатырма кампаніямі падатку на прыбытак сумай на 351,603 тысячы рублёў. Усе ўгоды паміж ATEC Trading GmbH і беларускімі кампаніямі прызнаныя фіктыўнымі паводле сумна вядомага ўказу №488 для барацьбы з псеўдапрадпрымальніцкімі структурамі.

Супрацоўнікі беларускіх кампаній, якія мелі стасункі з ATEC Trading GmbH, сцвярджалі, што не бачылі ніякіх прыкмет злачынстваў, якія чыняцца у дачыненні да ATEC.

Як раней паведамлялася, на пытанне аб прызнанні віны Мураўёў адказаў, што прызнае ўсе свае фактычныя дзеянні і цалкам чыстасардэчна ў іх раскайваецца. Пры гэтым ён удакладніў, што яму не да канца зразумелы сэнс абвінавачвання і трактоўка паняцця «асоба, якая ажыццяўляе фактычнае кіраўніцтва».

Зачытваючы абвінавачванне, дзяржаўны абвінаваўца Вялікі неаднаразова адзначаў, што Мураўёў быў фактычным кіраўніком чатырох кампаній (удзельнікі працэсу адзначаюць, што ў іх сотні работнікаў і фактычна кіраваць аднаму чалавеку фізічна немагчыма), пры гэтым кіраўнікі кампаній "не ведалі нічога пра злачынную дзейнасць Мураўёва і ўведзеныя ім у зман».

Як раней паведамлялася, летам мінулага года ўправа Следчага камітэта горада Менску распачала новую крымінальную справу ў дачыненні да Мураўёва. Суму шкоды для бюджэту следства ацэньвала на 350 тысяч рублёў. «Следствам прынятыя захады да кампенсацыі гэтай шкоды. Яна часткова кампенсаваная», - паведамлялі ў СК.

Нагадаем, у студзеня 2017 года бізнэсоўцу і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва суд прыгаварыў да 11 гадоў калоніі (пракурор прасіў 12) і канфіскацыі маёмасці - у тым ліку акцый «Мотавела». Ён быў прызнаны вінаватым паводле ўсіх складаў злачынстваў, якія яму ставіліся ў віну: «Махлярства» (ч. 4 арт. 209 КК РБ), «Крадзеж» (ч. 4 арт. 210), «Ухіленне ад выплаты падаткаў» (ч. 2 арт . 243), «Арганізацыя і спрыянне ва ўчыненні злачынстваў» (арт. 16).

У бізнэсоўцы канфіскавалі амаль 75 мільёнаў акцый «Мотавела», якія належаць кампаніям ATEC Investment і «РосінтэхГрупп». Першай кіраваў сам Аляксандр Мураўёў, другой - ягоны брат Сяргей (якога следам за Аляксандрам у лютым прысудзілі да абмежавання волі за нявыплату падаткаў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках