5 траўня 2024, Нядзеля, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выставілі канчатковае «абвінавачванне»

15
Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выставілі канчатковае «абвінавачванне»
ІГАР КОМЛІК (ЗЛЕВА) І ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Улады нарываюцца на санкцыі.

8 траўня лідарам Беларускага прафзвязу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выстаўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).

- Нас абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса - ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме. Следства прыйшло да высновы: я і Комлік вінаватыя ў тым, што ў 2011 годзе прафзвяз РЭП не заплаціў у дзяржаўны бюджэт падаткі на суму 22 тысячы 867 рублёў 10 капеек (з улікам дэнамінацыі).

Вінаватым сябе не прызнаю і не прызнаю ніколі. Мяркую, што справа палітычна матываваная, галоўная мэта якой - ціснуць на мяне як на лідара прафзвязу, на прафзвяз РЭП і на незалежны прафзвязны рух агулам - заявіў лідар прафсаюзу РЭП сайту praca-by.info.

Следства паказвае, што крымінальны пераслед нявыяўленых асоб паводле крымінальнай справы спынены 7 траўня 2018 года, бо такіх асоб і не было.

- Следчыя правялі сотні допытаў ва ўсёй краіне. Відавочна, што ў выніку допытаў следства прыйшло да высновы, што ў дзеяннях апытаных асоб складу злачынства няма. Абвінавачанымі застаюцца толькі Фядыніч і Комлік, - падкрэсліў Генадзь Фядыніч.

Лідарам прафсаюзу РЭП далі месяц на азнаямленне з матэрыяламі справы, пасля чаго крымінальная справа будзе накіраваная ў суд.

- Цягам месяца мы павінны азнаёміцца з матэрыяламі справы (каля дзесяці тамоў). Я па-ранейшаму застаюся пад падпіскай аб нявыездзе, а таму мой удзел у Міжнароднай канферэнцыі працы, якая адбудзецца 29 траўня - 4 чэрвеня ў Жэневе, пад пытаннем, - адзначыў лідар прафзвязу РЭП.

17-19 красавіка Беларусь наведала супольная місія Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў і Глабальнага звязу IndustriAll. Місія выказала беларускаму ўраду ўстурбаванасць пераследам незалежных прафзвязаў і парушэннямі правоў працоўных у Беларусі. Асобным пытаннем на перамовах абмяркоўвалася крымінальная справа ў дачыненні да лідараў РЭП. Намеснік генеральнага сакратара Глабальнага звязу IndustriAll Кемаль Азкан заявіў, што місія паставіла беларускаму ўраду ўльтыматум і запатрабавала ад яго спыніць крымінальны пераслед лідараў РЭП.

2 жніўня 2017 года ў цэнтральным офісе Беларускага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДБ Менску правёў ператрус, аналагічны ператрус праведзены ў Салігорску ў офісе Незалежнага прафзвязу гарнякоў. Лідараў РЭП абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме.

Ігар Комлік два месяцы правёў за кратамі, вечарам 2 кастрычніка 2017 года яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалася - апошні тэрмін скончыўся 1 траўня. Канчатковае абвінавачванне лідарам РЭП выстаўленае 8 траўня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках