26 красавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ, «Гомсельмаш», «Гарызонт»: Улады выставілі на продаж 33 прадпрыемствы

29
БАТЭ, «Гомсельмаш», «Гарызонт»: Улады выставілі на продаж 33 прадпрыемствы

Хто захоча іх набыць?

Дзяржкамітэт у маёмасці апублікаваў спіс з 33 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія могуць быць прададзеныя ў 2018 годзе, піша kp.by. У асноўным гэта дробныя прадпрыемствы, але трапляюцца досыць буйныя і вядомыя. Напрыклад, прапануецца 49% акцый «Гомсельмаша». Умова - захаванне кантрольнага пакета акцый у дзяржавы і рэалізацыя супольных інвестыцыйных праектаў на 500 млн даляраў. А 48,9% акцый БАТЭ (аўтакампаненты) дзяржава хоча прадаць з умовай, што захавае кантрольны пакет і будзе ажыццёўлены супольны інвестпраект на 80 млн даляраў. У холдынгу «Гарызонт» на продаж выстаўляюць 99,9% акцый з умовай, што не менш за 30 млн даляраў пойдуць у асноўны капітал.

Нагадаем, летась усе тры прадпрыемствы прапаноўвалі набыць кітайскім інвестарам. Але ў лютым старшыня Дзяржкамітэта ў маёмасці распавядаў, што вялікай цікавасці яны не выклікалі.

Гэтыя прадпрыемствы дзяржава спрабуе прадаць не першым разам. Напрыклад, аб продажы БАТЭ Мінпрамысловасці казала яшчэ ў 2015 годзе. Холдынг «Гарызонт» упершыню хацелі прадаць яшчэ ў 2013 годзе, толькі тады ўмовы былі іншыя: 25% + 1 акцыя. Што ж трэба зрабіць, каб гэтыя дзяржпрадпрыемствы ўсё ж такі набылі? Ці нам не варта іх прадаваць?

- Трэба вызначыцца, чаго мы хочам: атрымаць залатыя яйкі або курыцу, якая іх будзе несці? Гэта прынцыповы момант. У многіх краінах, у той жа Славаччыне, была спецыяльная канцэпцыя прыватызацыі, паводле якой пэўныя дзяржаўныя актывы прадавалі для разліку за дзяржаўныя пазыкі. Для нас гэта таксама актуальнае пытанне, нам патрэбныя грошы для папаўнення бюджэту, каб разлічыцца за дзяржаўныя запазычанасці, - сказаў намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц. - Аднаго рэцэпту для продажу дзяржпрадпрыемстваў няма, на аднолькавых умовах усё не прадасі. Напрыклад, калі дзяржава прыме пастанову прадаваць так званыя блакітныя фішкі - Беларускую чыгунку або Беларуснафту, то толькі за вялікія грошы, якія пойдуць на выплату дзяржаўнай запазычяанасці. Як было з «Белтрансгазам». МАЗ, Трактарны завод... Трэба глядзець, каму мы прадаём, замежнаму ўласніку або свайму? Другое пытанне: прадаём эфектыўнаму ўласніку або толькі таму, што так раіць МВФ і іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі? Нам раяць пазбавіцца ад актываў неэфектыўных прадпрыемстваў. Пытанне: а людзі куды? З майго пункту гледжання, сёння прыватызацыя стрымліваецца менавіта негатыўнымі сацыяльнымі наступствамі. Сёння на дзяржпрадпрыемствах занятыя амаль 1,5 млн чалавек з 4,5 млн працуючых беларусаў. Іх куды падзець? Наступнае пытанне: калі аддаём прадпрыемства, то каму - немцам, расейцам або беларускаму ўласніку? Cёння, з году ў год, прыватызацыя дзяржпрадпрыемстваў не атрымліваецца з прычыны адсутнасці зразумелай дзяржаўнай стратэгіі. І пазначаныя вышэй пытанні - толькі частка, на якія такая стратэгія павінна даваць зразумелыя і адназначныя адказы. А кіравацца прынцыпам «кінуць у ваду, а хто выплыве - малайчына», недапушчальна».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках