27 красавiка 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч пра дэкрэт №1: З'явілася дадатковая функцыя

23
Мясніковіч пра дэкрэт №1: З'явілася дадатковая функцыя
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Камісіі на месцах павінны сабраць максімум звестак пра кожнага чалавека.

Пра гэта старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч сказаў 8 красавіка ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.

«У нас з'явілася дадатковая функцыя. Яна не столькі новая па сваёй сутнасці, проста стала больш запатрабаванай апошнім часам. Гаворка ідзе пра дэкрэт №1. Лукашэнка запісаў у гэтым дэкрэце, што камісіі (раённыя, гарадскія, абласныя), як правіла, узначальваюцца старшынямі адпаведных «саветаў», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

«Самае галоўнае ў гэтых камісіях - індывідуальны падыход. Трэба ўбачыць чалавека. А магчыма гэта праз «дэпутатаў», якія працуюць побач», - падкрэсліў Мясніковіч.

Нагадаем, што ўчора першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч заявіў, што адмыслова створаныя паводле дэкрэта №1 камісіі дойдуць да кожнага «дармаеда».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках