27 красавiка 2024, Субота, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць уважацца «дармаедамі» беларусы, якія працуюць і пражываюць за мяжой?

71
Ці будуць уважацца «дармаедамі» беларусы, якія працуюць і пражываюць за мяжой?
ФОТА ВІКТАРА ДУДАРАВА: БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА НЬЮ-ЁРКУ НАПЯРЭДАДНІ ДНЯ ВОЛІ

Гэтае пытанне хвалюе сотні тысяч грамадзян Беларусі.

Пасля ўваходжання ў дзеянне першай версіі закона пра «дармаедаў», дэкрэта №3, дзясяткі тысяч беларусаў, якія пражываюць або працуюць за мяжой, павінны былі выплачваць «дармаедскі» збор.

На змену дэкрэтам №3 прыйшоў дэкрэт №1.

З ліку «дармаедаў» выкраслілі інвалідаў, маці, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных, і асобы, якія страцілі працу.

А як жа працоўныя мігранты і беларусы, якія пражываюць за мяжой?

Калі мы адкрыем «Палажэнне парадку аднясення працаздольных грамадзян да незанятых у эканоміцы», то першае згадванне пра беларусаў, якія працуюць за мяжой, знойдзем толькі ў пункце 21:

«Са спісу працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, і якія аплачваюць паслугі, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, паводле цэнаў (тарыфаў), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, які фармуецца пастаянна дзейнай камісіяй у адпаведнасці з пунктам 5 Дэкрэта, выключаюцца грамадзяне пры іх звароце ва ўказаную камісію і падачу дакументаў, якія належаць да наступных катэгорыях: якія працуюць за мяжой»

Атрымліваецца беларусам, якія працуюць за мяжой давядзецца даводзіць спецыяльна створанай камісіі, што яны не з'яўляюцца «дармаедамі». Як давесці, што ты працуеш, а не утрыманец - пытанне застаецца адкрытым.

У новым Палажэнні нічога не гаворыцца пра грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой.

А што, да прыкладу, рабіць беларусцы, якая выйшла замуж за амерыканскага мільянера і з'ехала жыць за акіян? Шчаслівая эмігрантка засталася прапісанай у менскай «двушцы». Атрымліваецца, што яе старэнькія бацькі будуць вымушаны аплачваць ЖКГ паводле тарыфаў «дармаедаў»? Або наша дзяржава так клапоціцца пра маральнае абліччы эмігрантаў, што прымушае працаваць усіх без выключэння? Не дай Бог, амерыканцы ўбачаць, што нашы людзі «там» вылежваюцца.

На выхадзе мы маем, што сотні тысяч беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, павінны будуць даводзіць, што яны не «сланы» і апраўдвацца за канстытуцыйнае права на перамяшчэнне па свеце.

А можа лягчэй пашукаць грошы ў шыкоўных «Драздоўскіх» катэджах, пабудаваных на скрадзеныя грошы ў народа?

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках