29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нешта мне падказвае, што неўзабаве такія падзеі могуць адбыцца ў Беларусі

52
Нешта мне падказвае, што неўзабаве такія падзеі могуць адбыцца ў Беларусі
Наталля Радзіна

Беларусы з захапленнем, болем і трывогай сачылі за падзеямі ў Арменіі.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала ў «Фэйсбуку» перамогу армянскага народа ў 11-дзённай акцыі супраць прэм'ер-міністра Сержа Саргсяна.

«Шчаслівая разам з армянамі! Сачыла за іх барацьбой з захапленнем, болем і трывогай. Вельмі баялася, што можа паўтарыцца беларускі сцэнар 2010 года. Але не пракаціла. І справа не толькі ў тым, што рэжым мякчэйшы, мянты не такія звераватыя, а людзі больш рашучыя. Час іншы. Усё будзе імкліва мяняцца і нешта мне падказвае, што неўзабаве такія падзеі могуць адбыцца ў Беларусі», - падкрэсліла яна.

У 2010 годзе ЦВК Беларусі незаконна абвясціў «пераможцам» прэзідэнцкіх «выбараў» дыктатара Лукашэнку. Дзень галасавання адзначыўся масавай акцыяй пратэсту, задушанай сіламі міліцыі і ўнутраных войскаў.

9 красавіка 2018 года Арменія перайшла да парламенцкай формы кіравання. Армэн Саркісян стаў першым прэзідэнтам краіны, абраным у парламенце. Да гэтага кіраўнік дзяржавы ў Арменіі абіраўся на ўсенародным галасаванні. З 2008-га да 2018 года прэзідэнтам быў Серж Саргсян.

16 красавіка дэманстранты пачалі акцыю грамадзянскага непадпарадкавання супраць прэм'ерства Саргсяна, які таксама з'яўляецца кіраўніком кіроўнай партыі Арменіі.

Лідар пратэстаў Нікол Пашынян заявіў 17 красавіка аб пачатку аксамітнай рэвалюцыі. У гэты дзень на спецыяльным пасяджэнні Нацыянальнага сходу (парламента) Арменіі Саргсяна абралі прэм'ер-міністрам.

18 красавіка пратэстоўцы супраць ягонага прызначэння прэм'ерам узялі ў аблогу ягоную рэзідэнцыю на вуліцы Баграмяна ў Ерэване, праваахоўнікі сталі праводзіць масавыя затрыманні.

22 красавіка праваахоўнікі затрымалі Пашыняна і яшчэ двух дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Еўразвяз заклікаў улады краіны вызваліць затрыманых удзельнікаў пратэсту, якія не парушалі закон.

Сёння, 23 красавіка, Пашыняна і яшчэ двух апазыцыйных дэпутатаў Нацыянальнага сходу вызвалілі. Саргсян заявіў аб адстаўцы.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках